Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар унутраных спраў Беларусі Ўладзімер Навумаў ня выключыў, што супрацоўнікі ДАІ, датычныя да інцыдэнту на шашы Менск — Мікашэвічы 2 сакавіка, “могуць быць пакараныя паводле закону”.


Як сказаў міністар Навумаў, гэта будзе вырашана пасьля праверкі, якую зараз вядуць у ведамстве. Пры гэтым Уладзімер Навумаў ня выключыў і таго, што зьвесткі пра інцыдэнт “скажоныя пэўнымі мэдыямі”.

“Паколькі ініцыятарам “зьліву” інфармацыі пра інцыдэнт стаў былы супрацоўнік міліцыі, звольнены ў сувязі з расьсьледаваньнем карупцыйнай справы, ёсьць падставы не давяраць некаторым заявам”, — заявіў Уладзімер Навумаў. Прозьвішча гэтага былога супрацоўніка, аднак, міністар не назваў.

“Мы ні з кім не кантактавалі, а зьвярнуліся толькі ў газэту “Автобизнес-Daily”. Там нам параілі адваката Веру Страмкоўскую з Цэнтру правоў чалавека. Пасьля кансультацый зь ёю мы напісалі скаргу ў пракуратуру Менску”, — паведаміў Аляксей Берасьнеў, які быў у адным з пацярпелых аўтамабіляў. Паводле сьведак, гэта Аляксей Берасьнеў сваім вогнетушыцелем дапамог патушыць аўтамабіль, які ўчыніў аварыю.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG