Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Збор подпісаў у падтрымку ахвяраў "жывога шчыта"


Сёньня каля менскага гіпэр-маркета "ProStore" каля трохсот кіроўцаў падпісаліся пад зваротам да кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі, Савета міністраў і Канстытуцыйнага суду.


Яны патрабуюць правесьці аб’ектыўнае расьсьледаваньне інцыдэнту, які здарыўся 2 сакавіка на трасе Менск-Мікашэвічы, калі супрацоўнікі дзяржаўтаінспэкцыі выставілі жывы шчыт.

Некаторыя ўдзельнікі акцыі прыехалі на аўто зь белымі і чорнымі стужкамі, плякатамі і налепкамі з надпісам "Жывы шчыт".
Адзін з пацярпелых Юры Пашкевіч апавёў падрабязнасьці інцыдэнту. У інтэрвію Радыё Свабода ён сказаў, што арганізатары збору подпісаў хочуць падаць калектыўную скаргу на дзеяньні супрацоўнікаў ДАІ, якія выставілі жывы шчыт. Пра збор подпісаў кіроўцы даведаліся праз інтэрнэт.

“Я хачу дабіцца праўды, каб пакаралі таго чалавека, які аддаў загад. Яны ж цяпер зноў пачынаюць віляць хвастом, каб сябе апраўдаць”.

Нагадаем, Юры Пашкевіч разам з жонкай і трохгадовай дачкой знаходзіўся ў аўтамабілі, які супрацоўнікі ДАІ разам зь іншымі выставілі ў жывы шчыт. Спадар Пашкевіч сказаў, што пакуль знаходзіцца на бальнічным. Жонка і дзіця цяжка перажылі здарэньне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG