Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Начальнік ДАІ Аляксандр Мядзелеў агучыў прабачэньні МУС перад кіроўцамі, пацярпелымі ў выніку інцыдэнту 2-га сакавіка.

“Я спытала ў спадара Мядзелева, чаму не паклікалі саміх пацярпелых, перад якімі выбачаюцца? Зразумелага тлумачэньня я не атрымала. Мне было сказана, што гэта зробяць пазьней. Што ж, і гэта ўжо добра”, — сказала Радыё Свабода адвакатка Вера Страмкоўская, якая прысутнічала на сустрэчы.

Чаму ў ДАІ не было пацярпелых кіроўцаў?

“Са сваіх прычын я не змагла прыехаць а 12 гадзіне ў ДАІ, каб пачуць іх выбачэньні. Але самі супрацоўнікі ДАІ мяне туды і не запрашалі. Добра, што ў выніку прынялі рашэньне, якое адпавядае думцы простых кіроўцаў. Бо ўчорашнія тлумачэньні ДАІ, што гэты мы іх недакладна зразумелі, выглядалі сьмешна”, — сказала адна з пацярпелых у інцыдэнце Алена Калпакова.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG