пятніца, 10 лютага 2012, Менск 04:03

Грамадзтва

Гомель: актывіста затрымалі на канцэрце "NRM"

У Гомельскім гарадзкім цэнтры культуры ў часе канцэрта гурту "NRM" супрацоўнікамі міліцыі і людзьмі ў цывільным быў затрыманы актывіст апазыцыі Кастусь Жукоўскі, паведамляе БелаПАН.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Як паведаміў сам К.Жукоўскі, падчас канцэрту ён раздаваў прысутным віншавальныя паштоўкі да 90-х угодкаў БНР. Да яго падбеглі два міліцыянты і двое ў цывільным, закруцілі рукі і павалілі на падлогу. Паводле К.Жукоўскага, пры затрыманьні ён аказваў супраціў, таму што думаў, што на яго напалі бандыты.

Пасьля затрыманьня К.Жукоўскага адвезьлі ў Цэнтральны РАУС Гомеля.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Снежны Ч
15.03.2008 01:42
Судзячы па навінах з Гомелю (за апошнія паўгода), тамака ў спецслужбах працуюць сапраўдныя бандыты.
Якія кідаюцца на ўсё што рухаецца :)

Імя:: Partizan
16.03.2008 19:52
Я быў на тым канцэрце і, нават у мяне ёсьц гэтая паштоўка. Мне нехта яе ўсунў ў рукі, я нават не паспеў разглядзець таго чалавека.