Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: бел-чырвона-белы сьцяг у гонар амбасадараў


Легендарны Мірон працягвае "Бел-чырвона-белы маратон" да 90-х угодкаў БНР.


Чарговы нацыянальны сьцяг залунаў над Віцебскам увечары 14-га сакавіка.

Мінакі маглі бачыць сьцяг, прымацаваны да рыштаваньняў на будоўлі царквы Ўваскрашэньня ў цэнтры Віцебску, ля гарадзкой ратушы.

Паводле віцебскага апазацыянэра Барыса Хамайды, які даведаўся пра чарговы ўчынак Мірона з вартых даверу крыніц, да сьцяга была прымацавана цыдулка наступнага зьместу: "Вітаю замежных амбасадараў цывілізаваных краін з напісаньнем Першай агульна нацыянальнай дыктоўкі!Дзякую Вам за падтрымку маёй роднай мовы ў гэты вельмі цяжкі для Беларушчыны час. Няхай жыве цудоўная беларуская мова! Мірон".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG