Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Віцебск: чарговы сьцяг у “Бел-чырвона-белым маратоне”


Гэтым разам сьцяг зьявіўся на даху жылога чатырохпавярховага дому на Пралетарскай плошчы.


Віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда зноў паведаміў падрабязнасьці пра акцыю легендарнага Мірона. Паводле ягоных словаў, з вартых даверу крыніц стала вядома, што да сьцяга прымацавана цыдулка з такім тэкстам:

“Гонар і пашана палітычнаму дзеячу Беларускай Народнай Рэспублікі, таленавітаму гісторыку і літаратару Пятру Крачэўскаму. Слава героям БНР! Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон”.

Спадар Хамайда нагадаў, што ў Віцебску працягваецца абвешчаны Міронам “Бел-чырвона-белы маратон” – сэрыя акцыяў па вывешваньні сьцягоў да сёлетніх 90-х угодкаў з дня абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG