Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Увечары 1 сакавіка на даху жылога дому №21 па вуліцы Герцэна зьявіўся бел-чырвона-белы сьцяг.


Пра гэта Радыё Свабода паведаміў віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда.

Спаслаўшыся на ўласную інфармацыю з вартых даверу крыніц, спадар Хамайда працытаваў цыдулку, што была прымацавана да сьцяга. У ёй напісана: "Гонар і пашана палітычнаму дзеячу Беларускай Народнай Рэспублікі і выдатнаму навукоўцу Вацлаву Ластоўскаму. Слава героям БНР! Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон".

Гэта ўжо ня першы сьцяг, які легендарны і няўлоўны Мірон уздымае ў Віцебску ў гонар дзеячоў і стваральнікаў БНР. Паводле Барыса Хамайды, у Віцебску цяпер праходзіць "Бел-чырвона-белы маратон", прысьвечаны 90-м угодкам БНР: да 25 сакавіка ў горадзе маюць зьявіцца яшчэ некалькі сьцягоў, узьнятых у гонар заснавальнікаў гістарычнай беларускай дзяржавы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG