Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Мірон" працягвае бел-чырвона-белы маратон


Над Віцебскам зноў залунаў бел-чырвона-белы сьцяг.


Ён быў вывешаны на даху жылога дома па вуліцы Камсамольскай, насупраць будынку суду Віцебскага раёну.

Апазыцыянэр Барыс Хамайда, які чарговы раз атрымаў зьвесткі з вартых даверу крыніц, распавёў журналістам пра цыдулку, прымацаваную да гэтага сьцяга. У ёй напісана: "У гонар ініцыятара абвяшчэньня БНР і аўтара ІІІ Устаўной граматы БНР Антона Луцкевіча. Слава героям БНР! Жыве Беларусь! Мірон".

Спадар Хамайда нагадаў, што 19 студзеня гэтага году легендарны Мірон распачаў акцыю "Бел-чырвона-белы маратон", прысьвечаную 90-м угодкам БНР. З таго часу з Віцебску зьяўляліся сьцягі ў гонар першага Прэм"еру ўраду БНР Язэпа Воронкі ды іншых гістарычных асобаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG