Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Чарговы сьцяг Мірона – у гонар Язэпа Лёсіка


Бел-чырвона-белы сьцяг залунаў сёньня ўвечары на даху пяціпавярховага жылога дому па вуліцы Касманаўтаў у Віцебску.


Апазыцыянэр Барыс Хамайда паведаміў Радыё Свабода, што яму вядомы зьмест цыдулкі, прымацаваны да гэтага сьцяга. У ёй напісана: “Гонар і пашана палітычнаму дзеячу Беларускай Народнай Рэспублікі, выдатнаму мовазнаўцу, аўтару “Практычнай граматыкі беларускай мовы” Язэпу Лёсіку. Слава героям БНР! Жыве Беларусь! Мірон”.

Ад пачатку месяца гэта ўжо другі сьцяг, узьняты ў гонар дзеячоў БНР. Такім чынам, у Віцебску працягваецца абвешчаны Міронам "Бел-чырвона-белы маратон" – сэрыя акцыяў па вывешваньні сьцягоў да сёлетніх 90-х угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG