Наступная праграма
Вечаровы эфір
18:00 - 19:00
Вечаровы эфір
19:00 - 20:00
Вечаровы эфір
20:00 - 21:00

Грамадзтва

Крымінальная адказнасьць за галадоўку?

28.01.2008 16:35

Жлобінскія вайскоўцы папярэдзілі Зьмітра Жалезьнічэнку пра крымінальную адказнасьць за галадоўку, якую хлопец трымае тры дні.


Тэрмінова прызваны ў войска пасьля паўторнага адлічэньня з Гомельскага дзяржунівэрсытэту імя Ф.Скарыны студэнт-выдатнік Зьміцер Жалезьнічэнка трымае галадоўку ўжо тры дні. Цяпер Зьміцер знаходзіцца ў Жлобіне, у вайсковай часьці 83469. Сюды яго прывезьлі надвечар 25 студзеня.

У мінулыя выходныя яго наведалі маці й грамадзкія актывісты. Распавядае Валер Рыбчанка са Жлобіну:

У большасьці выпадкаў яны гэта робяць — аддаюць загады па-беларуску.
“Зьміцер прыйшоў да нас ужо ў вайсковай форме. Мы спыталіся пра ягоны настрой і самаадчуваньне. Ён скардзіўся на высокі ціск, які дактары пэрыядычна зьбіваюць лекамі. Стаўленьне да яго з боку камандзіраў часьці добрае. Умову ён ставіць такую: каб зь ім камандзіры размаўлялі й аддавалі загады на беларускай мове. У большасьці выпадкаў яны гэта робяць — аддаюць загады па-беларуску. Але наконт галадоўкі Зьміцер сказаў, што прыме рашэньне, калі атрымае ліст ад міністра абароны”.

Жалезьнічэнка яшчэ да адпраўкі ў войска даслаў ліст міністру абароны з тым, каб яму або адтэрмінавалі прызыў дзеля абскарджаньня ў судзе паўторнага адлічэньня з унівэрсытэту, або прызначылі альтэрнатыўную службу. Зьміцер паведамляў таксама, што ён зьяўляецца сябрам Партыі БНФ.

На выходных спадару Жалезьнічэнку паведамілі, што адказ на ягоны ліст зь Міністэрства абароны ўжо паступіў. І сёньня Зьміцер зь ім пазнаёміцца.

Камандзір часьці 83469, дзе служыць адлічаны з унівэрсытэту выдатнік, падпалкоўнік Валеры Войшаль адмовіўся што-колечы сказаць наконт зьместу ліста з вайсковага ведамства:

“Без камэнтару. У нас ёсьць прэс-цэнтар Міністэрства абароны. Тэлефануйце, калі ласка, туды”.

Кіраўнік прэс-цэнтру Міністэрства абароны палкоўнік Вячаслаў Раменчык заявіў наступнае:

ён падлягае крымінальнай адказнасьці за наўмысную шкоду свайму здароўю ў мэтах ухіленьня ад вайсковай службы
“Жалезьнічэнка парушае закон. У прыватнасьці, у адпаведнасьці з артыкулам 447 Крымінальнага кодэксу ён падлягае крымінальнай адказнасьці за наўмысную шкоду свайму здароўю ў мэтах ухіленьня ад вайсковай службы. Таму сёньня яму будуць даведзеныя гэтыя патрабаваньні, і далей камандзірам часьці будуць рабіцца адпаведныя захады”.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму
 
 
  Паслаць  
 
 
 
Камэнтары 1-2 (з 2)
Імя:: abc
28.01.2008 18:15
Гэта усё самадурства, нарочна ЗАСАДЗІЦЬ ЗДОЛЬНАГА ХЛОПЦА Ў ВОЙСКА і пазбавіць яго магчымасьці рэалізаваць свой талент. Яго трэба за кошт дзяржавы пасылаць у Стэнфардскі унівэрсытэт да беларускага акадэміка матэматыка, а не зьдзеквацца з дапамогай войска. Пан А.Лукашэнка ці не час вам больш талерантна адносіцца да людзей?

Імя:: Сергей
28.01.2008 20:32
вот так из ТАКИХ случаев и складывается СТРАХ в головах людей....перед этими... Няма горш пана як з хама....
Камэнтары 1-2 (з 2)
Апублікуй у LiveJournal:
Live Journal
ПАМЕР ШРЫФТУ