Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьміцер Жалезьнічэнка абвясьціў галадоўку


Студэнта-выдатніка Зьмітра Жалезьнічэнку, паўторна адлічанага з дзяржунівэрсытэту імя Ф.Скарыны, у сьпешным парадку прызвалі ў войска.


Зранку ў ваенкамаце Зьмітра прымусілі тэрмінова прайсьці мэдычны агляд. Хлопец у апошнія дні цярпеў на высокі крывяны ціск, прымаў лекі, меў даведку, але камісія не зьвярнула ўвагі на гэтую акалічнасьць. Адлічанаму студэнту прыставілі суправаджальніка, і ён вадзіў Зьмітра ад дзьвярэй да дзьвярэй.
я хачу служыць толькі ў беларускім войску. На расейскай мове я служыць ня буду

Яшчэ на пачатку студзеня Жалезьнічэнка заяўляў, што жадае служыць толькі ў беларускім войску:

“Калі так атрымліваецца, што трэба служыць, я хачу служыць толькі ў беларускім войску. Бо калі мне трэба будзе служыць у расейскім войску, я паеду ў Маскву й буду служыць там адзін год. На расейскай мове я служыць ня буду. Я падаў у ваенкамат з копіяй міністру абароны заяву аб тым, што я буду служыць у беларускім войску, загадаў на расейскай мове я выконваць не зьбіраюся. Гэта мая катэгарычная пазыцыя, і я ад яе адмаўляцца не зьбіраюся, нават нягледзячы на тое, што да мяне, напэўна, будуць прымяняцца жорсткія санкцыі. І яшчэ я пакінуў заяву, што я сябра Партыі Беларускі Народны Фронт. А згодна з трыццаць шостым артыкулам Канстытуцыі ваеннаслужачыя ня могуць быць сябрамі палітычных партыяў”.

Заявы й патрабаваньні адлічанага студэнта не былі пачуты. Прызыўная камісія вырашыла накіраваць Зьмітра Жалезьнічэнку ў чыгуначныя войскі ў Жлобін. Актывісту не далі нават абскардзіць сваё другое адлічэньне з унівэрсытэту ў судзе.

У ваенкамат прыехаў начальнік юрыдычнага аддзелу ўнівэрсытэту імя Ф. Скарыны Валерый Недаступ з двума іншымі супрацоўнікамі і пад подпіс азнаёміў Зьмітра з загадам рэктара на другое адлічэньне.

Ваенны білет Жалезьнічэнку выпісалі на расейскай мове. Актывіст адмовіўся ставіць подпіс за тое, што атрымаў яго.

З прычыны незаконнага адлічэньня з унівэрсытэту ды гвалтоўнай адпраўкі ў войска Зьміцер Жалезьнічэнка абвясьціў бестэрміновую галадоўку. Пра гэта ён падаў адмысловую заяву ў прызыўную камісію і ў Міністэрства абароны.

Блізу 14-й гадзіны маці й сябры бачылі, як Зьмітра разам зь іншымі навабранцамі вывезьлі аўтобусам са зборнага пункту пры гарадзкім ваенкамаце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG