Алімпіяда-2008

Алімпіяда канчаецца – усе на шопінг

19.08.2008 16:29
Алесь Слуцкі (Пэкін)

Да заканчэньня алімпіяды ў Пэкіне застаюцца лічаныя дні. Ня дзіўна, што атлеты і журналісты з усяго сьвету, для якіх асартымэнт сувэнірнай прадукцыі з сымболікай алімпіяды ў спэцыялізаваных крамах даволі вузкі і дарагі, накіроўваюцца ў папулярныя сярод кітайцаў “кропкі” на шопінг.

Адно з такіх месцаў – базар Хунцяо, які знаходзіцца ў навакольлі Храма Неба – адной са славутасьцяў кітайскай сталіцы. Тут па-сапраўднаму адбываюцца рыначныя адносіны і рэальна можна затаварыцца даволі якаснымі і недарагімі прамысловымі таварамі, накшталт куртак, красовак альбо кашуль, купіць па недарагой цане розныя цацкі – мікрамуляж Вялікай кітайскай сьцяны, самыя разнастайныя вееры, магніцікі на халадзільнік, заварнік для чаю і яшчэ мноства-мноства дробязяў, што сымбалізуюць прыналежнасьць да Кітаю.

Нядаўна тут можна было сустрэць амэрыканскую тэнісістку Ліндсі Дэвэнпорт. На сьцяне 4-павярховага будынку красуецца партрэт Біла Клінтана. Кітайцы ганарацца, што гэтае месца стала ўжо “сьвятым”, бо прыцягвае да сябе нават спартовых і палітычных зорак. Зрэшты, іх жаданьне бачыць хоць на адным з паверхаў гэтага гмаху вядомых і багатых людзей зразумела: тыя як правіла не таргуюцца ў выбары сумак, адзеньня, абутку. Асаблівы гонар базару Хуанцяо – пэрлы і упрыгожваньні з камянёў.

Цікава, што тут можна вытаргаваць у прадаўца скідку на 100, 200, а можа і больш працэнтаў. Галоўнае – адпаведным чынам настроіць свае паводзіны. Кінесься адразу на тавар – і лічы, што скідкі можа і ня быць. Будзеш разважлівым і цярплівым – удача па эканоміі грошай абавязкова будзе за табой.

Заканчэньне алімпійскіх гульняў у Пэкіне адчуваецца на дарожных разьвязках і пунктах масавага пропуску народу на спаборніцтвы. Ужо ўдзень забясьпечваць парадак паліцэйскім і ваенным, якія быццам бы ўзброеныя толькі ўсьмешкай, прызваныя аўтаматчыкі. Аўтобусы і машыны, што праяжджаюць праз шлягбаум з адпаведным дазволам, дадаткова правяраюцца на прадмет магчымага правозу выбуховых рэчываў з дапамогай спэцыяльна навучаных сабак.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Камэнтары 0 (з 0)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb