Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

За XXIX летнімі Алімпійскімі гульнямі вы можаце сачыць на сайце і ў эфіры “Свабоды”.

Нашыя аўтары ў Пэкіне і Менску пастараюцца перадаць атмасфэру Гульняў, зазірнуць за заслону, прыгледзецца да алімпійскага Кітаю, не забываючыся на ўсё тое найважнейшае, што адбудзецца на алімпійскіх арэнах. Заставайцеся з намі на працягу Алімпіяды! Мы паспрабуем прааналізаваць, якімі будуць гэтыя Гульні як для спартовага сьвету, так і для краіны за вялікім мурам.

АФІЦЫЙНЫ САЙТ АЛІМПІЯДЫ-2008

У мэдалях Беларусь пераўзышла вынік Сыднэю-2000

Сёньня скарбонка алімпійскай каманды Беларусі папоўнілася яшчэ двума мэдалямі. Як і напярэдадні, узнагароду беларусам здабылі весьляры: на дыстанцыі 500 мэтраў канаісты Раман Петрушэнка і Вадзім Махнеў паказалі трэці час. У індывідуальным шматбор’і ў мастацкай гімнастыцы Іна Жукава заваявала другое месца. Такім чынам, беларускія спартоўцы пераўзыйшлі вынік самай пасьпяховай для Беларусі Алімпіяды 2000 году ў Сыднэі.

Алімпійскія норавы – у кітайскае жыцьцё

Крыху больш сутак застаецца да заканчэньня Алімпійскіх гульняў у Пэкіне. Застаецца разыграць усяго 12 камплектаў узнагарод.

Алімпійскае золата прынесьлі людзі “ў валёнках і фуфайках”


Браты Багдановічы сталі алімпійскімі чэмпіёнамі ў веславаньні. Іхнае дасягненьне паўтарыў экіпаж байдаркі-чацьвёркі ў складзе Рамана Петрушэнкі, Аляксея Абалмасава, Артура Літвінчука і Вадзіма Махнева.

У пятніцу ад беларускіх алімпійцаў чакаюць мэдалёў

У штабе беларускай алімпійскай зборнай спадзяюцца, што сёньняшні дзень на Алімпіядзе ў Пэкіне стане для беларусаў мэдалёвым.

В.Дзевятоўскі: “Аксана Мянькова дэмаралізавала сваіх суперніц”


Сёньняшні дзень стаў шчасьлівым для беларускіх алімпійцаў. Другое золата ў скарбонку зборнай Беларусі ў Пэкіне прынесла кідальніца молата Аксана Мянькова. Прычым у сваёй лепшай спробе яна паслала молат з новым алімпійскім рэкордам — 76,34 мэтра. Сёньня ж у суцяшальным турніры за трэцяе месца здабыў бронзавую ўзнагароду ў вольнай барацьбе Мурад Гайдараў, які выступае за Беларусь.

Беларусь у мэдалёвым заліку Алімпіяды – 20-я

З Пэкіну вярнуліся першыя беларускія алімпійцы. Сярод іх – прызэры: уладальніцы бронзавых узнагародаў штангістка Аксана Новікава, а таксама вясьляркі Юлія Бічэк і Натальля Гелах. Ці ўдалымі аказаліся пэкінскія спартовыя арэны для беларусаў?

У беларускай каманды праблема з псыхалягічнай падрыхтоўкай?

Усё меней часу і магчымасьцяў застаецца ў алімпійскай зборнай Беларусі, каб палепшыць свае паказьнікі ў агульным мэдалёвым заліку. Ці засталіся яшчэ рэзэрвы?

А. Грыгараў: “Настрой у камандзе прыўзьняты”

Сёньня спынілі выступ на пэкінскай Алімпіядзе адзіныя, хто прадстаўляў Беларусь у гульнявых дысцыплінах, — баскетбалісткі.

Алімпіяда канчаецца – усе на шопінг

Да заканчэньня алімпіяды ў Пэкіне застаюцца лічаныя дні. Ня дзіўна, што атлеты і журналісты з усяго сьвету, для якіх асартымэнт сувэнірнай прадукцыі з сымболікай алімпіяды ў спэцыялізаваных крамах даволі вузкі і дарагі, накіроўваюцца ў папулярныя сярод кітайцаў “кропкі” на шопінг.

Рэцэпт посьпеху – стаўка не на вопыт, а на маладосьць?


20-гадовы штангіст Арамнаў прынёс першае золата для зборнай Беларусі. У чым сакрэт посьпеху аднаго з самых маладых прадстаўнікоў беларускай каманды?

Першае золата Беларусі ў Пэкіне здабыў штангіст

11-ты дзень алімпійскіх спаборніцтваў нарэшце стаў шчасьлівым для зборнай Беларусі. Адзін з самых маладых удзельнікаў беларускай каманды, 20-гадовы штангіст з Барысава Андрэй Арамнаў ня толькі заваяваў залаты мэдаль, але і ўсталяваў тры сусьветныя рэкорды.

Беларусы – сярод лідэраў па алімпійскай бронзе

Мяркуючы па ўсім, упершыню ў гісторыі незалежнай Беларусі ў актыве беларусаў золата можа так і не зьявіцца.

Пэкін-2008: майка, кепка і акуляры ад сонца

Нягледзячы на тое, што да заканчэньня Алімпіяды ў Пэкіне застаецца тыдзень, гаспадары Гульняў ужо могуць лічыць іх поўнасьцю “сваімі”. Па графіку заваяваньня залатых алімпійскіх мэдалёў яны ідуць са значным апярэджаньнем.

Майкл Фэлпс – чалавек-амфібія

Нават праз 100-200 ці нават болей гадоў гісторыкі Алімпійскіх гульняў ня змогуць абысьці дзень 17 жніўня 2008 году. Менавіта сёньня амэрыканскі плывец Майкл Фэлпс заваяваў свой восьмы (!) залаты мэдаль на адной Алімпіядзе. Зрабіць такое ня здолеў ніколі ніводзін атлет у сьвеце.

Пэкін: кітайцы крышку “прытармазілі”

Роўна тыдзень застаецца да заканчэньня Алімпійскіх гульняў у Пэкіне. Праўда, ужо цяпер відавочна, што кітайцаў наўрад ці каму ўдасца дагнаць.

Карстэн не зачапілася за золата, затое з бронзай “перабор”

На экватары алімпійскіх спаборніцтваў у Пэкіне ня спраўдзілася бадай галоўнае спадзяваньне беларускіх заўзятараў на ўзнагароду найвышэйшай вартасьці.

Хто ты, талісман?

Пэкінская Алімпіяда пераваліла за экватар. Спаборніцтвы ў шэрагу відаў спорту завяршаюцца (стральба), а некаторыя толькі пачынаюцца – напрыклад, лёгкая атлетыка. А гэта значыць, што камусьці пара пакаваць валізы. А як жа пакідаць гасьцінны Пэкін без алімпійскай сымболікі, лялек-талісманаў і іншых цацак, дзе яскрава высьвечваецца назва “Beijing-2008”?

Ёсьць першае “срэбра”. І яшчэ адна “бронза”

На Алімпійскіх гульнях у Пэкіне беларускія спартоўцы заваявалі першы срэбны мэдаль. Гэта зрабіў 26-гадовы штангіст Андрэй Рыбакоў (катэгорыя да 85 кг).

Беларускія алімпійцы пакуюць чамаданы

Усё больш беларускіх спартоўцаў вымушаныя пакаваць рэчы ў алімпійскім Пэкіне. Шосты дзень спаборніцтваў, у які разыгрываліся 15 камплектаў узнагародаў, чарговым разам аказаўся не беларускім.

Пэкін: сюрпрызы – ад надвор’я

У чацьвер у сярэдзіне дня кітайскую сталіцу накрыў густы лівень, што вельмі рэдкая зьява для Пэкіну. Шмат у чым сюрпрызы надвор’я ўнесьлі карэктывы ў ход Алімпійскіх гульняў: былі адмененыя трэнавальныя заезды на вясьлярным канале.

Дзень пяты: беларусам — кропля мёду

Пяты дзень Гульняў адзначаны супэррэкордам у гісторыі Алімпійскіх гульняў. Амэрыканскі плывец Майкл Фэлпс стаў 11-разовым алімпійскім чэмпіёнам.

Бязрадасны дзень беларускіх алімпійцаў


Сёньня на Алімпійскіх гульнях у Пэкіне разыграныя чарговыя камплекты ўзнагарод. Гаспадары Алімпіяды па-ранейшаму найчасьцей узыходзяць на найвышэйшую ступень п’едэсталу гонару. Але па агульнай колькасьці мэдалёў іх абышлі алімпійцы ЗША.

Алімпійскі Пэкін: бясьпека перадусім

Алімпійскія гульні ў Пэкіне ўжо “разгайдаліся” напоўніцу – разыграны 51 камплект мэдалёў з 302.

Новікава магла стаць майстрам спорту ўжо ў 14 гадоў

Сёньня на Алімпійскіх гульнях у Пэкіне разыграна 13 камплектаў узнагарод. Па-ранейшаму па колькасьці мэдалёў на першым месцы гаспадары Алімпіяды. 9 прадстаўнікоў гэтай краіны ўжо ўзыходзілі на найвышэйшую ступень п’едэсталу гонару.

Кітайцы ўжо нараджаюцца стралкамі

Па Пэкіне поўным ходам ідуць Алімпійскія гульні. Меркаваньні наконт таго, што гаспадары будуць бесьпярэчнымі лідэрамі, становяцца звычайнай жыцьцёвай рэальнасьцю.

Нядзеля ў Пэкіне: Настасься Новікава здабыла бронзу

За першыя два дні Алімпіяды ў Пэкіне разыграны 21 камплект узнагарод. У неафіцыйным камандным заліку наперадзе зборная Кітаю – у яе 6 залатых і 2 срэбныя мэдалі.

Пэкінскае неба стала “мокрым”

Неба над Пэкінам проста прадзіравілася. Менавіта праз гэта разгубленасьць многіх жыхароў кітайскай сталіцы, якія сёньня з раніцы вымушаныя былі качаваць па горадзе з парасонамі.

Першы дзень беларусаў на пэкінскай Алімпіядзе

Для беларусаў Алімпіяду-2008 году адкрыла жаночая зборная па баскетболе. У стартавым матчы групавога турніру беларускі прагназавана саступілі чэмпіёнкам сьвету камандзе Аўстраліі.

Кітайцы жывуць алімпіядай

У кітайскай сталіцы пачаліся Алімпійскія гульні. Запальваньню алімпійскага агню папярэднічала шыкоўна арганізаваная праграма, якая расьцягнулася на цэлыя 4 гадзіны.

Кітайцы – за чысьціню спартовых радоў

Арганізатары Алімпійскіх гульняў-2008 спадзяюцца, што сёлетнія старты стануць “найчысьцейшымі” што да ўжываньня допінгу.

Алімпіяда-2008: Кітай супраць астатняга сьвету?

Шмат хто называе сёлетнія спаборніцтвы “кітайскай Алімпіядай”, у якой канкурэнтам спартоўцаў з КНР вызначана сьціплае месца. Тым ня меней кіраўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі разьлічвае на самы пасьпяховы выступ сваёй каманды ў гісторыі.

Адмыслоўцы — пра шансы беларусаў на Алімпіядзе

Пэрспэктывы беларускіх алімпійцаў у Пэкіне ацэньваюць выдатныя асобы айчыннага спорту.

Р. Кныш: “На Алімпіядзе мае сэнс толькі золата”

Фаварытамі Алімпійскіх гульняў адмыслоўцы амаль аднагалосна называюць гаспадароў Гульняў — кітайцаў.

У Кітаі адкрылася Алімпіяда

У Пэкіне адкрыліся гульні ХХІХ Алімпіяды. Беларусь разьлічвае на самы пасьпяховы выступ у гісторыі.

Што важней – удзел ці перамога?

Алімпіяда – гэта спорт, бізнэс, карупцыя, допінг ці сьвята і радасьць? Дыскусія на "Свабодзе".

Гульні за кітайскай сьцяной

Здабываючы права правесьці Алімпіяду, кітайскія ўлады дакляравалі, што сытуацыю ў галіне правоў чалавека палепшаць. Ці можна сёньня казаць, што за апошніх сем гадоў па выбары Пэкіну на сталіцу Гульняў доля іншадумцаў у Кітаі зьмянілася?

Два тыдні, калі галоўнае – ня ўдзел, а перамога

Да якіх падзеяў на Алімпіядзе будзе забраная найбольшая ўвага? Хто мае шанец стаць героем і сымбалем гэтых гульняў? Процістаяньне якіх спартовых дзяржаваў стане галоўнай інтрыгай у Пэкіне?


Алімпійскі агонь ужо ў Пэкіне

Пэкін цалкам занураны ў Алімпіяду: яна ўрачыста адкрыецца 8 жніўня ў 8 гадзін, 8 хвілін і 8 сэкундаў.

Алімпійскія гульні пачаліся!

Жаночыя футбольныя каманды Аргентыны і Канады, Бразыліі і Нямеччыны першымі пачалі барацьбу за алімпійскае золата. У Кітай вылецеў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Ян Максімюк: "Жэст і зьмест, па-алімпійску"

Усюды ў гэтым сьвеце пахне палітыкай, нават у парфумэрыі. На жаль. А што ўжо казаць пра такія сусьветныя падзеі, як Алімпійскія гульні.

Алімпійская дылема: ганарыцца ці ігнараваць?

Палітыка ці спорт, заўзятар ці дыктатура, міжнародная вядомасьць ці ізаляцыя – што выбіраеце вы?

Алімпіяда з кітайскім абліччам

Спартовае кіраўніцтва Беларусі ўпершыню за апошнія гады адмовілася ад мэдалёвага плянаваньня. Аднак пры гэтым міністар спорту і турызму Аляксандар Грыгараў заявіў: пры цяперашнім патэнцыяле беларускіх атлетаў можна разьлічваць на вынік ня горшы, чым быў прадэманстраваны ў 2000 годзе ў Сыднэі. Там беларусы атрымалі 17 мэдалёў — па 3 “золаты” і “срэбры” і 11 бронзавых узнагародаў.

На час Алімпіяды ў Пэкіне зьявяцца тры "Бангалоры"

На час Алімпіяды Кітай дазволіць абмежаваныя палітычныя пратэсты. Дэманстрацыі будуць дазволеныя ў трох пэкінскіх парках, якія месьцяцца далёка ад алімпійскіх аб'ектаў, і арганізатарам пратэсту трэба будзе атрымоўваць дазвол.

Якіх вынікаў чакаць ад беларусаў у Пэкіне?

"Экспэртыза "Свабоды" з удзелам трохразовага алімпійскага чэмпіёна Ўладзімера Парфяновіча і спартовага аглядальніка інтэрнэт-газэты "Салідарнасць" Сяргея Аляхновіча.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG