Палітыка

Шушкевіч: “Ахова выцягвае першую асобу зь месца здарэньня”

04.07.2008 17:35

У хуткім часе пасьля выбуху ў Менску А.Лукашэнка наведаў месца здарэньня. Ці можа ахова дазволіць кіраўніку дзяржавы заставацца ў небясьпечным месцы пасьля выбуху альбо страляніны, асабліва калі няма гарантыі, што яны не паўторацца?

Два тыдні таму ў тэль-авіўскім аэрапорце Бэн-Гурыён пад час цырымоніі адлёту прэзыдэнта Францыі Нікаля Сарказі адбыўся стрэл (як потым высьветлілася, скончыў самагубствам адзін з паліцыянтаў). Ахова Сарказі імгненна заштурхнула ў самалёт Сарказі і ягоную жонку, а ізраільскага прэм’ера Ольмэрта ягоная ахова запхнула ў аўтамабіль. І толькі калі высьветліўся характар стрэлу, Сарказі і Ольмэрту было дазволена выйсьці і разьвітацца.

Прадстаўнікі адпаведных службаў Украіны і Расеі, якія займаюцца аховай першых асобаў, адмовіліся адказваць на пытаньне пра альгарытм дзейнасьці аховы ў такіх сытуацыях, спаслаўшыся на сакрэтнасьць.

Мы патэлефанавалі першаму кіраўніку незалежнай Беларусі Станіславу Шушкевічу, які ў 1991-1994 годзе меў дзяржаўную ахову. Спадар Шушкевіч штогод удзельнічае ў канфэрэнцыях у Сэуле, куды запрашаюцца дзейныя і былыя кіраўнікі дзяржаў.

Шушкевіч: “У такой сытуацыі ахова, што б там ні рабіла гэтая "першая асоба", хапае яе і выцягвае з таго месца, дзе гэта адбылося. І што б ні рабіла гэтая асоба, паўтараю, яе з гэтага месца, дзе такое здарэньне мела месца (таму што там могуць быць паўторы) – выцягваюць. Гэта – адназначна”.

Аляксандар Лукашэнка не ўпершыню апынаецца ў зоне падвышанай небясьпекі. Нагадаем, што фармальнай нагодай для так званай “эвакуацыі” (якая суправаджалася зьбіцьцём) дэпутатаў БНФ у Вярхоўным Савеце ў красавіку 1995 году была інфармацыя пра замінаваньне Авальнай залі. Між тым, паводле сьведкаў, у тую ноч Лукашэнка знаходзіўся ў Доме ўраду ў сваім кабінэце, на адлегласьці некалькіх дзясяткаў мэтраў ад Авальнай залі.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-6 (з 6)
Імя:: БР
04.07.2008 19:33

Ну Шушкевича, может, и таскали как мешок с картошкой. Но Лукашенко - не Шушкевич


Імя:: Генадзь Горад:: Менск
04.07.2008 22:27

....Пан Шушкевіч, "аднахначна" напраўду "глаголіць"..Таму? Адсюль, толькі водае "вынікае"...Спадар "першая" Асоба...Як(?!) заўжды, добра ведала...Аб "здареньні"!


Імя:: іна Горад:: беразіно
04.07.2008 23:04

Добрай ночы! Мне здаецца падазронай сьвядомая прысутнасьць Прэзыдэнта ў небясьпечных мейсцах.Хіба што ён да канца ня усьведамляе пагрозы, хочучы і тут быць першым?


Імя:: Vit
05.07.2008 10:53

Тыпы з падобнай псыхікай (маю на ўвазе ппрб) маюць абвостраны страх небяспекі - пры яе наяўнасьці ппрб не прыехаў бы на месца здарэньня.
Па-другое, нешта падазрона апэратыўна спрацавала хуткая дапамога...
Усё гэта наводзіць на думку пра спланаваную ўладамі правакацыю. Рэйхстаг калі не падпалілі на гэты раз, дык неўзабаве падпаляць.


Імя:: cioma
05.07.2008 12:24

Вось вам і лягічнае тлумачэньне, чаму гэта быў правакацыйны тэракт рэжыму.


Імя:: Геннадий Горад:: Г
06.07.2008 12:57

Непосредственно рядом со взрывным устройством находились три милиционера. То ли они нашли и осматривали это устройство то ли сами его подложили. Неизвестно какой там был детонатор.

Камэнтары 1-6 (з 6)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks