Наступная праграма
Вечаровы эфір
18:00 - 19:00
Вечаровы эфір
19:00 - 20:00
Вечаровы эфір
20:00 - 21:00

Палітыка

Для менскіх парадаў адбіраюць толькі славянскі тып

03.07.2008 09:46

У Беларусі адзначаюць галоўнае дзяржаўнае сьвята. Традыцыйны парад, масавыя гуляньні, салют. Стылістыка дзяржаўных сьвятаў у сучаснай Беларусі.




Афіцыйная назва сьвята – Дзень незалежнасьці (Дзень рэспублікі). Адзначаецца з 1997 году ў дзень вызваленьня Менску ад нацыстаў у 1944 годзе. Рашэньне аб пераносе сьвята з 27 ліпеня, калі ў 1990 году была абвешчаная Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі, было ініцыяванае А. Лукашэнкам і ўхваленае на рэфэрэндуме ў лістападзе 1996 году.

У першыя гады свайго прэзыдэнцтва А. Лукашэнка на Дзень незалежнасьці выступаў па-беларуску, пазьней перайшоў на расейскую мову.

Сёньня ў сталіцы Беларусі пройдуць вайсковы парад, шэсьці спартоўцаў, народныя гуляньні, увечары чакаецца салют.


ФОТАРЭПАРТАЖ УЛАДЗЯ ГРЫДЗІНА 

Знак цемнаты

Сяргей Дубавец: “Тып твару” – гэта знак цемнаты, зацьменьня розуму. З гітлераўскага і сталінскага мінулага мы ведаем, што расізм недавучак заўсёды цягнецца да глямуру.


Для Менскіх парадаў прыдатны толькі славянскі тып

У часе наўпроставай трансьляцыі ўрачыстасьцяў у Менску на Першым нацыянальным канале дыктары агучылі патрабаваньні да кандыдатаў у Роту ганаровай варты (роту почётного караула):
 
“Патрабаваньні да кандыдатаў у Роту ганаровай варты (РГВ) жорсткія: рост ня менш за 185 сантымэтраў, прызыўнік павінен характарызавацца па месцы вучобы альбо працы выключна станоўча і ня мець прыводаў у міліцыю. Шэрагі РГВ папаўняюць толькі хлопцы з першай групай годнасьці па здароўі, з правільным целаскладам, без прыкметаў прагрэсуючай паўнаты. А таксама абавязковы славянскі тып твару.” 



Камэнтар з блогасфэры. ЖЖ юзэр bacian:

“...самае жорсткае, што я пачуў у часе прагляду відэа – ...фраза камэнтатара, датычная ўмоваў набору ў роту ганаровай варты: “У кандыдата не павінна быць прыводаў у міліцыю... абавязковай умовай зьяўляецца славянская зьнешнасьць”. Гэта што выходзіць: праз 64 гады пасьля вызваленьня Менска ад фашызму ў Беларусі зноў узьнімае галаву нацызм, прычым на афіцыйным узроўні?”

3 ліпеня 1655 году расейскае войска захапіла Менск

Доктар гістарычных навук прафэсар Анатоль Грыцкевіч лічыць, што ўлады сьвяткуюць Дзень Незалежнасьці 3 ліпеня літаральна на касьцях нашых продкаў.

“НАТО прэтэндуе на сусьветнае панаваньне”

Аляксандар Лукашэнка ў сваім выступе на парадзе заявіў, што “НАТО застаецца самым магутным вайсковым блёкам, які прэтэндуе на сусьветнае панаваньне”. 

Колькі каштуе сьвята?

Павал Казлоўскі: "Трэба новую амуніцыю выдаць кожнаму салдату. Усё гэта каштуе грошай. Якіх? Ніколі не падлічвалі. Будзе сьпісана за кошт войскаў, за кошт тых падразьдзяленьняў, якія ўдзельнічалі."
 
  • Ва Ўкраіне ў 2004 на ваенны парад на Дзень незалежнасьці было выдаткавана 1.8 млн. даляраў, у 2005 усё сьвяткаваньне абышлося ў 700 тыс. даляраў, у 2006, у 15-ю гадавіну незалежнасьці – 3 млн. даляраў. Для параўнаньня: сёлета з бюджэту Масквы на рамонт дарожнага пакрыцьця пасьля параду на 9 траўня з удзелам цяжкой ваеннай тэхнікі было выдаткавана 62 млн. даляраў.
     
  • У Варшаве на 8 вулічных парадаў, прывязаных да розных гістарычных датаў, уключна з цывільным парадам на Дзень Незалежнасьці, выдаткоўваецца 150 000 даляраў на год.

Сьвята 3 ліпеня: плюсы і мінусы пампэзнасьці

Афіцыйная Беларусь стварыла новы стыль адзначэньня дзяржаўных сьвятаў, які ў вялікай ступені падобны да савецкіх сьвяткаваньняў, але адзначаецца большай пампэзнасьцю і заарганізаванасьцю.


“Раней было больш сьціпла, але больш шчыра” 

Народная артыстка Зінаіда Бандарэнка ў савецкую пару шмат разоў вяла тэлерэпартажы з дэманстрацыяў і парадаў. І сёньня яна не змагла ўстрымацца ад спакусы паглядзець тэлетрансьляцыю, але не змагла даглядзець да канца.

“Чалавеку хочацца сьвята, і ён сьвяткуе”

Рэжысэр Валеры Мазынскі штогод назірае за сьвяткаваньнямі з вокнаў сваёй кватэры на праспэкце Пераможцаў (было Паркавай магістралі, былым праспэкце Машэрава). 

“У лазьні будзем адзначаць”

Што вы адзначаеце 3 ліпеня? Ці шмат для вас значыць гэтае сьвята? Апытаньне на вуліцах Горадні.


Дзень незалежнасьці адзначаюць:
 
  • Украіна – 24 жніўня. Дзень прыняцьця ў 1991 г. Вярхоўным Саветам УССР «Акту аб незалежнасьці Ўкраіны».
  • Расея – 12 чэрвеня. Дзень прыняцьця ў 1990 г. зьездам народных дэпутатаў Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Расеі.
  • Літва – 11 сакавіка. Дзень прыняцьця ў 1990 г. Вярхоўным Саветам Літвы Акту аб аднаўленьні дзяржаўнай незалежнасьці і выхадзе з СССР.
  • Латвія – 18 лістапада. У гэты дзень у 1990 годзе была прынятая Дэклярацыя аб аднаўленьні незалежнасьці Латвійскай рэспублікі.
  • Польшча – 11 лістапада. Дзень здабыцьця незалежнасьці ў 1918 годзе. Сьвяткаваўся у 1937-1938, адноўлены ў 1989 г.
  • ЗША – 4 ліпеня. У гэты дзень у 1776 годзе пасяленцы з Паўночнай Амэрыкі прынялі на Кангрэсу Дэклярацыю аб аддзяленьні ад Велікабрытаніі.
  • Беларусь – 27 ліпеня (1991-1996). У гэты дзень у 1991 годзе Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэклярацыю аб сувэрэнітэце Беларусі. 3 ліпеня (ад 1996) – дзень вызваленьня ў 1944 г. Менску ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

“Не сьвята, а дэманстрацыя моцы і велічы ўладаў”


Пра зьмест і форму сьвяткаваньня Дня незалежнасьці гаворыць філёзаф Валянцін Акудовіч.

Лукашэнка: "Шантажаваць Беларусь санкцыямі беспэрспэктыўна"

А. Лукашэнка на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня незалежнасьці 3 ліпеня выступіў супраць “непрыхаванага эканамічнага і палітычнага ціску на Беларусь”.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму
 
 
  Паслаць  
 
 
 
Камэнтары 1-4 (з 4)
Імя:: Мікола Горад:: З Летувы
03.07.2008 10:17
Беларусь пакуль агідны пратэктарат Расеі,
кіраўнікі ад страху нават не размаўляюць па беларуску. Размаўляць пра дзень незалежнасьці пакуль рана... Трэба выкаенаць умовы дэкалянізацыі ААН, увесці міратворцаў ААН, напісаці новую канстытуцыю, зрабіць рэфэрэндум па канстытуцыі пад наглядам ААН, а не сяброў з Азіі ці Расей і далей выбары усіх фарматаў і вызначэньне дня незалежнасьці.

Імя:: saksoniec Горад:: Rzeczpospolita
03.07.2008 10:28
Nie to i nie drugoje.

Імя:: анты-л.
03.07.2008 12:48
Нашы Сьвяты - 25 сакавіка 1918, 27 ліпеня 1990, 25 жніўня 1991. А 3 ліпеня - ад лукавага)

Імя:: Мікола2 Горад:: Літва
03.07.2008 20:42
На славян тут мала пахожа, ходзяць дрэсыраваныя гусакі з РГК, пахожыя на хлапчукоў на парадах у Паўночнай Карэі, яшчэ так маршыравалі у былой ГДР, СССР(Стыль гусакі). Дзякуй за відэо, хоць пасьмяяўся ад душы.
Але дзе былі лётчыкі і маракі? Усе ж войскі мусяц уганароўваць Бацькаўшчыну і гасьцей РБ, А ці будзе ганаровая варта каля маўзалея?
Камэнтары 1-4 (з 4)
Апублікуй у LiveJournal:
Live Journal