Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

А. Лукашэнка на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня незалежнасьці 3 ліпеня выступіў супраць “непрыхаванага эканамічнага і палітычнага ціску на Беларусь”.

“Шантажаваць Беларусь і душыць яе санкцыямі беспэрспэктыўна. Гісторыя зрабіла беларускі народ трывалым. Пераадоленьне цяжкасьцяў згуртоўвае людзей, яшчэ больш аб’ядноўвае нацыю”.

Лукашэнка назваў Беларусь міралюбнай краінай, якая нікому не пагражае і не стварае праблем суседзям.

Крытыку Беларусі за парушэньні правоў чалавека ў Беларусі і асноваў дэмакратыі ён назваў “інсінуацыямі”, якія перашкаджаюць прыязным дачыненьням Беларусі з Захадам.

Лукашэнка заявіў таксама, што парлямэнцкія выбары, якія пройдуць гэтай восеньню, “стануць пацьверджаньнем адкрытасьці і дэмакратычнасьці палітычнай сыстэмы краіны”.

Ён заявіў пра пашырэньне правоў палітычных партыяў на гэтых выбарах, “як патрабавалі апазыцыя і Захад”. У якасьці прыкладу ён назваў ухвалены ім дэкрэт аб сябрах ЦВК з дарадчым голасам ад палітычных партыяў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG