Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Раней было больш сьціпла, але больш шчыра”

  • Міхаіл Раманоускі

Народная артыстка Зінаіда Бандарэнка ў савецкую пару шмат разоў вяла тэлерэпартажы з дэманстрацыяў і парадаў. І сёньня яна не змагла ўстрымацца ад спакусы паглядзець тэлетрансьляцыю, але не змагла даглядзець да канца.


Зінаіда Бандарэнка: “Раней было больш сьціпла, але больш шчыра. І на экране тэлевізара твары людзей былі больш цёплымі, чым цяпер. Форму цяперашняга сьвята я вызначыла б словам “паказуха”. І гэта яскрава адбівае тэлеэкран. Я даволі хутка выключыла тэлевізар. Так, мастацкі, тэхнічны узровень, рэжысура вышэйшыя. І тэлебачаньне зрабіла некалькі крокаў наперад. Але шчырасьці і цеплыні сьвята я не адчула.
Я даволі хутка выключыла тэлевізар


Добра, што хоць сёньня цудоўнае надвор’е , і людзі пачуваюць сябе камфортна. А я ўспамінаю, як некалькі гадоў таму было холадна, а бедныя дзеткі на каленачках стаялі перад урадам і высокім кіраўніцтвам. Мне тады было балюча на гэта глядзець”.

Вячаслаў Ракіцкі: “А чаму тады людзі больш шчыра сьвяткавалі дзяржаўныя сьвяты, чым сёньня?”

Бандарэнка: “Вядома, сыстэма засталася той жа. Але тады людзі больш верылі. Так, мы былі выхаваныя піянэрыяй, камсамолам, але больш верылі ў будучыню. Цяпер ў паводзінах людзей я не адчуваю веры. Прынамсі, у сваім атачэньні. Няшчырасьць адчуваецца і тэлерэпартажы. Я нават не магу ўзгадаць, хто вёў рэпартаж. Але галасы мне не спадабаліся. Раней галасы вядучых былі больш гучныя, больш моцныя. Сёньня я чула пісклявае вядзеньне”.

XS
SM
MD
LG