Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі адзначаюць галоўнае дзяржаўнае сьвята. Традыцыйны парад, масавыя гуляньні, салют. Стылістыка дзяржаўных сьвятаў у сучаснай Беларусі.




Афіцыйная назва сьвята – Дзень незалежнасьці (Дзень рэспублікі). Адзначаецца з 1997 году ў дзень вызваленьня Менску ад нацыстаў у 1944 годзе. Рашэньне аб пераносе сьвята з 27 ліпеня, калі ў 1990 году была абвешчаная Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі, было ініцыяванае А. Лукашэнкам і ўхваленае на рэфэрэндуме ў лістападзе 1996 году.

У першыя гады свайго прэзыдэнцтва А. Лукашэнка на Дзень незалежнасьці выступаў па-беларуску, пазьней перайшоў на расейскую мову.

Сёньня ў сталіцы Беларусі пройдуць вайсковы парад, шэсьці спартоўцаў, народныя гуляньні, увечары чакаецца салют.


ФОТАРЭПАРТАЖ УЛАДЗЯ ГРЫДЗІНА

Знак цемнаты

Сяргей Дубавец: “Тып твару” – гэта знак цемнаты, зацьменьня розуму. З гітлераўскага і сталінскага мінулага мы ведаем, што расізм недавучак заўсёды цягнецца да глямуру.

Для Менскіх парадаў прыдатны толькі славянскі тып

У часе наўпроставай трансьляцыі ўрачыстасьцяў у Менску на Першым нацыянальным канале дыктары агучылі патрабаваньні да кандыдатаў у Роту ганаровай варты (роту почётного караула):
“Патрабаваньні да кандыдатаў у Роту ганаровай варты (РГВ) жорсткія: рост ня менш за 185 сантымэтраў, прызыўнік павінен характарызавацца па месцы вучобы альбо працы выключна станоўча і ня мець прыводаў у міліцыю. Шэрагі РГВ папаўняюць толькі хлопцы з першай групай годнасьці па здароўі, з правільным целаскладам, без прыкметаў прагрэсуючай паўнаты. А таксама абавязковы славянскі тып твару.”


Камэнтар з блогасфэры. ЖЖ юзэр bacian:

“...самае жорсткае, што я пачуў у часе прагляду відэа – ...фраза камэнтатара, датычная ўмоваў набору ў роту ганаровай варты: “У кандыдата не павінна быць прыводаў у міліцыю... абавязковай умовай зьяўляецца славянская зьнешнасьць”. Гэта што выходзіць: праз 64 гады пасьля вызваленьня Менска ад фашызму ў Беларусі зноў узьнімае галаву нацызм, прычым на афіцыйным узроўні?”

3 ліпеня 1655 году расейскае войска захапіла Менск

Доктар гістарычных навук прафэсар Анатоль Грыцкевіч лічыць, што ўлады сьвяткуюць Дзень Незалежнасьці 3 ліпеня літаральна на касьцях нашых продкаў.

“НАТО прэтэндуе на сусьветнае панаваньне”

Аляксандар Лукашэнка ў сваім выступе на парадзе заявіў, што “НАТО застаецца самым магутным вайсковым блёкам, які прэтэндуе на сусьветнае панаваньне”.

Колькі каштуе сьвята?

Павал Казлоўскі: "Трэба новую амуніцыю выдаць кожнаму салдату. Усё гэта каштуе грошай. Якіх? Ніколі не падлічвалі. Будзе сьпісана за кошт войскаў, за кошт тых падразьдзяленьняў, якія ўдзельнічалі."
  • Ва Ўкраіне ў 2004 на ваенны парад на Дзень незалежнасьці было выдаткавана 1.8 млн. даляраў, у 2005 усё сьвяткаваньне абышлося ў 700 тыс. даляраў, у 2006, у 15-ю гадавіну незалежнасьці – 3 млн. даляраў. Для параўнаньня: сёлета з бюджэту Масквы на рамонт дарожнага пакрыцьця пасьля параду на 9 траўня з удзелам цяжкой ваеннай тэхнікі было выдаткавана 62 млн. даляраў.
  • У Варшаве на 8 вулічных парадаў, прывязаных да розных гістарычных датаў, уключна з цывільным парадам на Дзень Незалежнасьці, выдаткоўваецца 150 000 даляраў на год.

Сьвята 3 ліпеня: плюсы і мінусы пампэзнасьці

Афіцыйная Беларусь стварыла новы стыль адзначэньня дзяржаўных сьвятаў, які ў вялікай ступені падобны да савецкіх сьвяткаваньняў, але адзначаецца большай пампэзнасьцю і заарганізаванасьцю.


“Раней было больш сьціпла, але больш шчыра”

Народная артыстка Зінаіда Бандарэнка ў савецкую пару шмат разоў вяла тэлерэпартажы з дэманстрацыяў і парадаў. І сёньня яна не змагла ўстрымацца ад спакусы паглядзець тэлетрансьляцыю, але не змагла даглядзець да канца.

“Чалавеку хочацца сьвята, і ён сьвяткуе”

Рэжысэр Валеры Мазынскі штогод назірае за сьвяткаваньнямі з вокнаў сваёй кватэры на праспэкце Пераможцаў (было Паркавай магістралі, былым праспэкце Машэрава).

“У лазьні будзем адзначаць”

Што вы адзначаеце 3 ліпеня? Ці шмат для вас значыць гэтае сьвята? Апытаньне на вуліцах Горадні.


Дзень незалежнасьці адзначаюць:
  • Украіна – 24 жніўня. Дзень прыняцьця ў 1991 г. Вярхоўным Саветам УССР «Акту аб незалежнасьці Ўкраіны».
  • Расея – 12 чэрвеня. Дзень прыняцьця ў 1990 г. зьездам народных дэпутатаў Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Расеі.
  • Літва – 11 сакавіка. Дзень прыняцьця ў 1990 г. Вярхоўным Саветам Літвы Акту аб аднаўленьні дзяржаўнай незалежнасьці і выхадзе з СССР.
  • Латвія – 18 лістапада. У гэты дзень у 1990 годзе была прынятая Дэклярацыя аб аднаўленьні незалежнасьці Латвійскай рэспублікі.
  • Польшча – 11 лістапада. Дзень здабыцьця незалежнасьці ў 1918 годзе. Сьвяткаваўся у 1937-1938, адноўлены ў 1989 г.
  • ЗША – 4 ліпеня. У гэты дзень у 1776 годзе пасяленцы з Паўночнай Амэрыкі прынялі на Кангрэсу Дэклярацыю аб аддзяленьні ад Велікабрытаніі.
  • Беларусь – 27 ліпеня (1991-1996). У гэты дзень у 1991 годзе Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэклярацыю аб сувэрэнітэце Беларусі. 3 ліпеня (ад 1996) – дзень вызваленьня ў 1944 г. Менску ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

“Не сьвята, а дэманстрацыя моцы і велічы ўладаў”


Пра зьмест і форму сьвяткаваньня Дня незалежнасьці гаворыць філёзаф Валянцін Акудовіч.

Лукашэнка: "Шантажаваць Беларусь санкцыямі беспэрспэктыўна"

А. Лукашэнка на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня незалежнасьці 3 ліпеня выступіў супраць “непрыхаванага эканамічнага і палітычнага ціску на Беларусь”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG