Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Не сьвята, а дэманстрацыя моцы і велічы ўладаў”


Пра зьмест і форму сьвяткаваньня Дня незалежнасьці гаворыць філёзаф Валянцін Акудовіч.


“Дзень незалежнасьці 3 ліпеня -- гэта штучна створанае сьвята, і на яго беларусы забудуцца, як толькі ў краіне зьменіцца ўлада. Гэтаксама, як ужо забыліся на дзень кастрычніцкай рэвалюцыі.
Хіба мы можам уявіць калёны танкаў на вуліцах Лёндану, Прагі, Бэрліну?

Што да формы сьвяткаваньня, дык яна (і гэта відавочна ўсім) ёсьць копіяй сьвятаў расейска-савецкай імпэрыі. Але і паводле сутнасьці гэта сьвята такое ж самае, бо гэта і не сьвята, а дэманстрацыя моцы і велічы ўладаў. І разам з тым еднасьці беларускага народу вакол гэтай улады. Пра апошняе выразна сьведчыць сьпяваньне гімна ўсёй краінай. Які фарс!.. Хацеў бы я ведаць, ці хаця б адзін з тысячы беларусаў насамрэч памятае тэкст гімна?! Дарэчы, я зусім ня ўпэўнены, што і сам Аляксандар Рыгоравіч ведае яго на памяць.

Форма і зьмест сьвяткаваньня Дня незалежнасьці яскрава робіць відавочным адзін вельмі сумны для нас факт: і беларуская ўлада, і беларускае грамадзтва ў сваёй сутнасьці ўсё яшчэ застаюцца антыдэмакратычнымі і мілітарнымі. Хіба мы можам уявіць калёны танкаў на вуліцах Лёндану, Прагі, Бэрліну?.. Рытарычнае пытаньне”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG