Грамадзтва

Дэмакраты прайграюць, бо сталі закладнікамі барыкаднай культуры

05.06.2008 11:34

Грамадзкі рэдактар тыдня - пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч сьвяткуе свой юбілей. У Нямеччыне, Францыі, Японіі яна лічыцца адным з найбольш выдаваемых замежных аўтараў. Тры гады таму Сьвятлана Алексіевіч атрымала галоўную літпрэмію ЗША. Усяго яе кнігі выдадзеныя больш як у 20 краінах сьвету, а ў Беларусі не друкуюць ужо 13 гадоў.


Сёньня Сьвятлана Алексіевіч разважае пра стэрэатыпы дэмакратычнага мысьленьня, пра тое, чаму дэмакраты прайграюць:

"Вы ж ня можаце абвінаваціць мяне ў недэмакратызме... Аднак нельга быць закладнікам нейкага найноўшага бальшавіцкага мысьленьня. Шмат хто (і тут, і на захадзе) хочуць увагнаць цяперашнюю рэальнасьць у нейкія прывычныя рамкі: халодная вайна, Лукашэнка дыктатар, Пуцін кадэбіст…І калі пачынаеш гаварыць, разважаць па-іншаму, то як у эўрапейскага чыноўніка, так і ў рускага ці беларускага дэмакрата твары адразу становяцца сумнымі.
Хочуць увагнаць цяперашнюю рэальнасьць у нейкія прывычныя рамкі: халодная вайна, Лукашэнка дыктатар, Пуцін кадэбіст

Бо ўся тая альтэрнатыўная спрошчанаму варыянту квітнеючая складанасьць жыцьця іх папросту раздражняе. Таму што прапаноўваецца зусім іншы погляд на сытуацыю. На новы сьвет. Ён больш складаны, больш драпежны і больш няпросты, чым традыцыйна падаваўся.

І ў Расеі больш складаная сытуацыя. “Палкоўнік КДБ” – гэта зразумела. Але нехта з амэрыканскіх прэзыдэнтаў, ня памятаю канкрэтна, таксама меў дачыненьне да спэцслужбаў – ня ў тым справа!

Да ўлады прыйшлі маладыя, больш плястычныя, больш моцныя людзі. Як я разумею, у іх было два выбары: ці пахаваць лібэралізм і выратаваць цэласнасьць вялізнай Расеі ў гэты прамежкавы час, ці працягваць шлях Ельцына і мець у выніку, відавочна, развал краіны, войны, масу іншых праблемаў. Яна пайшлі сваім шляхам, дакладна дасягнулі з нафтагазвай дапамогай сваіх мэтаў.

Гэтаксама ня ўсё проста і з Лукашэнкам. У любові да яго мяне аніяк нельга абвінаваціць. Але ён здолеў прадоўжыць сацыялізм – заключыў з насельніцтвам сацыяльны кантракт. І цяпер у параўнаньні з Расеяй у нас сапраўды абаронены студэнт, абаронены бедны чалавек, стары чалавек. Падабаецца ці не, але гэта – факт.

Іншая рэч, за чый кошт. Іншая рэч, што ў выніку мы спазьніліся, што ўвесь гэты час наша эканоміка рушыцца… Аднак жа шараговец у такім ключы не разважае! Ён жыве сёньня і цяпер!
Лукашэнка гібка прыстасоўваецца да свайго народу.

Нават маладыя мне кажуць з гордасьцю: “Расея ўстала з кален, з намі лічацца!” І гэта праўда – яны сталі лепш жыць.

Вось дзе губляюць дэмакраты, бо яны такія закладнікі барыкаднай культуры, што сталі, як шаманы: далдоняць адное і тое ж…

А жыцьцё ж насамрэч мяняецца! І нават вось тая старая сыстэма мысьленьня, якую ўвасабляе нават Пуцін, яна больш гібка прыстасоўваецца да часу. Гэтаксама Лукашэнка больш гібка прыстасоўваецца да свайго народу.

Гэта ўсё да таго, што мы, дэмакратычная эліта, прайграем. Мы ня выкарысталі свой шанец менавіта з той прычыны, што сталі закладнікамі старых ідэй.

Тыя, хто перамаглі і апынуліся наверсе, вырашаюць рэальныя праблемы: Лукашэнка ня хоча згубіць уладу, Расея імкнецца выйграць краіну. А як мы па-ранейшаму ні за што не адказваем, то застаёмся гаварунамі. Гаварэньне ж – цяпер ужо ня справа… Даруйце".

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-12 (з 12)
Імя:: Зьміцер.
05.06.2008 12:40

Дэмагогія!!!
І абраза моладзі Беларусі!


Імя:: Алесь Горад:: Менск
05.06.2008 14:07

Так, таварыщ пiсьменнiк -- легка казаць адтуль. А Вы што, не гаварыце? Дзе актыуная пазыцыя?


Імя:: Ананім
05.06.2008 15:41

Так, спадарыня, відаць, Вы далёка адарваліся ад беларускай рэчаіснасці. Ад чаго абароненыя нашыя студэнты? Ад палітычнага пераследу, ад немагчымасці добра ўладкавацца на Радзіме, ад аплаты за навучанне, ад адмены ільгот, ад ідэалагізацыі адукацыі???
Асабістая ўлада была працягнутая праз псэўдасацыялізм.


Імя:: Антыкамунар Горад:: Менск
05.06.2008 16:11

Цікавае меркаваньне, аднак спадарыня Алексіевіч шчыра памыляецца: ні студэнт, ні пэнсіянэр, і ніхто іны (акрамя ўладнай групоўкі) не абаронены! Таму вялікая просьба да пісьменьніцы: не рэклямаваць рэжым, асабліва там дзе яго няма за што хваліць.


Імя:: Венедикт Горад:: Минск
05.06.2008 16:53

ну наконец то, хоть кто то сказал правду и о демократах и о режиме и о ситуации вообще. Полностью с Вами согласен! Мы все заложники старого баррикадного мышления.


Імя:: Дэрвіш
05.06.2008 20:44

"""што сталі закладнікамі старых ідэй"""

Ідэй дэмакратыі, свабоды? Што тут маецца на ўвазе?
Здаецца праблема не ў ідэях, а ў стратэгіі, тактыцы для працы па распаўсюдзе гэтых ідэяў. І яшчэ--без гаварэньня немажлівыя ніякія грамадскія рухі і грамадскія зьмены. Нам хочацца хуткіх зьменаў--але выглядае, што нам суджана толькі стаць перагноем для росту новых пакаленьняў, якія прынясуць зьмены. Нездарма сказана пра 40 год у пустэльні. Толькі вось мы без Майсея блукаем. І адзін аднаму гаворым: "які-ж ты неадэкват!".


Імя:: Gleb Горад:: Orsha
06.06.2008 07:38

Лучше бы она не открывала рот.
То мальчишек, посланных в Афганистан не по своей воле, молотит. То над их матерями издевается. То придумывает сказки о том что кто-то там на Западе с надеждой смотрит на Россию. Якобы Россия является сейчас источником морального возрождения.
То говорит что её нельзя обвинить в любви к Лукашенко.
И Алексиевич и и главный социальный контрактор очень близки. Оба несут ахинею, то что не имеет никакого содержания, а только набор не имеющих никакого смысла идей.
Что случилось с этими переводами и огромными тиражами на Западе? Неужели уже никто не хочет там читать все эти откровения и платить и поэтому нужно засорять ими Беларусь. Недаром пошли разговоры и том что оченьтам плохо у них с моралью и благословенная Россия всё исправит.
Может всё это для того что бы, так нелюбимый Лукашенко, наконец-то осознал как нужна ему Светлана и начал печатать и платить? Раз уж никто не печатает, то может нелюбимый дорогой.


Імя:: Зоська Горад:: Менск
06.06.2008 18:45

Я не згодна!
Абароненыя студэнты и пенсiянеры! Хлусьня.
Яшчэ працаздольныя бацькi студэнтау з большага са сваей кишэнi плацяць i за навучанне и за лекi бацькам.
Вы не Гасподзь Бог, а справа яшчэ не скончана. Досыць и тых, што вераць у Перамогу. Жыве Беларусь!


Імя:: Алег
06.06.2008 22:07

Заўважаецца, што Сьвятлана Алексіевіч у даволі кароткім тэксьце аж некалькі разоў узгадала Расею. Гэта вельмі сымптаматычна: што Расія засела ў галавах. Калі паспрабаваць выкінуць Расію з уласнай сьвядомасьці, раптам яе значэньне і "уплыў" растануць як дым, як хімера, і ўсё пачне ставаць на свае месцы і ў сьвеце становіцца больш прыемна жыць. Нажаль, напряцягу гадоў у Алексіевіч не назіраецца нават эвалюцыі думкі ў кірунку разьвітаньня з Расеяй.


Імя:: Пётр Горад:: Мінск
09.06.2008 14:41

Як былы сталічны студэнт і як бацька дзяцей-студэнтаў - пагаджаюся з аўтаркай. Згодзен і з тэзай пра прадаўжэнне ў нас сацыялізму. Уся цывілізаваная і інтэлігентная Еўропа - сацыялістычная як у спосабе мыслення, так і ў імкненні да большай сацыяльнасці. Толькі што з паўночнай Еўропы - дык паглядзеў, як там у тэлеперадачах пра ЗША - аб'ектыўны паказ, найбольш скандынавы іранізуюць наконт так званай амерыканскай нібыта набожнасці і наконт таго, як яны Боскія запаветы ажыццяўяляюць сярод арабаў, персаў, у Новай Еўропе.... Не з'яўяўляюся фанатам Св.Алексіевіч - але што праўда, то праўда...


Імя:: Пятрусь
09.06.2008 16:04

Паважанае спадарства,

цікава, гэта толькі мне здаецца, што Алексіевіч вярзе прарэжымную ды прарасейскую лухту?

Шаноўная рэдакцыя, прапаную зьмясьціць на першай старонцы апытаньне: "Ці вярзе Алексіевіч прарэжымную ды прарасейскую лухту?" Варыянты адказу ТАК ды НЕ.

Згодна з вынікамі апытаньня і вырашым, што зь ейнай лухтой рабіць. Дэмакратычным чынам...


Імя:: Пятрусь
09.06.2008 16:26

Пётр,

ў Беларусі пад Лукашэнка - адзін мільён жабракоў. Жабраком у Беларусі лічыцца той, хто мае менш за прыкладна 50 даляраў у месяц на аднаго чалавека. Дык вось адзін мільён чалавек у Беларусі маюць меней за названыя грошы. Кожны дзесяты.

У сваю чаргу ў Эўропе жабраком лічыцца той, хто мае меней за 750 эўра на чалавека ў месяц...

І гэта пры аднолькавых коштах...

Так што сацыяльная Эўропа дакладна ў 16 разоў больш сацыяльная, чым сацыяльная Беларусь. Улічваючы тое, што кошта на жыцьцё аднолькавыя, Беларускі рэжым вядзе палітыку сацыяльнага зьнішчэньня беларусаў...

Колькі людзей трапляюць пад эўрапейскія стандарты жабрацтва ў памеры 750 эўра? Ды напэўна ўсе на беларусі... 10 мільёнаў жабракаў, калі браць эўрапейскія стандарты...

40 000 абортаў робяць маладыя жанчыны ў Беларусі штогод... вось так яны сацыяльна абароненыя, што вырашаюць не зьвяртацца да рэжым за сацыяльнай дапамогай, а проста забіць дзіця, таму што сацыяльнай дапамогі ні на што не хопіць...

Спадарыня Алексіевіч, напэўна, трызьніць, калі гаворыць пра сацыяльную абарону беларусаў з боку рэжыма...

Камэнтары 1-12 (з 12)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb
ПАМЕР ШРЫФТУ