Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Дыктатура будзе, пакуль кожны ня ўсьвядоміць сваёй адказнасьці”


Грамадзкі рэдактар гэтага тыдня пісьменьніца Cьвятлана Алексіевіч паставіла пытаньне: на што ў душы беларуса абапіраецца дыктатура?


Меркаваньне пісьменьніка Валянціна Тараса, які ў траўні таксама быў нашым грамадзкім рэдактарам:

Тарас: “Дыктатура трымаецца перадусім на нас, на нас саміх. З нашай маўклівай згоды, з нашага страху. З нашых меркаваньняў, што, можа, “само абыдзецца, размые час гэты рэжым”. Але нішто само не адбываецца, і пакуль кожны чалавек і грамадзтва ў цэлым не ўсьвядомяць сваёй адказнасьці за тое, што робіцца ў нашай дзяржаве — дагэтуль дыктатура будзе панаваць і, больш за тое, станавіцца больш нахабнай.
Дыктатура трымаецца на нас саміх. З нашай маўклівай згоды, з нашага страху.

Зь іншага боку, ведаеце, вельмі цяжка і немагчыма патрабаваць ад усіх людзей, каб яны былі героямі. Здаецца, Бэртольд Брэхт сказаў: “Гора той краіне, якая патрабуе герояў”. Людзі маюць жыць звычайным чалавечым жыцьцём — гадаваць дзяцей, будаваць, працаваць. Быць героем здольныя толькі адзінкі.

Толькі выхоўваючы грамадзтва, можна падвесьці людзей да такога стану, калі яны — ня робячы ніякага геройства, ня кідаючыся на дот — проста ў пэўны момант выйдуць на вуліцу. Усе разам — ня жменька ў 2 тысячы, а 200 тысячаў. Выйдуць і скажуць — мы гэтага больш ня хочам. І тады іх паслухаюць”.

  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода».  На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG