Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Калі ў душы беларуса будзе Бог, там ня будзе Лукашэнкі”


Грамадзкі рэдактар гэтага тыдня пісьменьніца Cьвятлана Алексіевіч паставіла пытаньне: на што ў душы беларуса абапіраецца дыктатура? Меркаваньне палітыка Паўла Севярынца.


Севярынец: “У душы беларуса дыктатура мае вельмі трывалае апірышча. Гэтае апірышча — бязбожжа. Калі чалавек не стаіць на каленях перад Богам, ён абавязкова выбірае сабе куміра альбо правадыра, якому гатовы служыць ажно да рабства альбо пакланяцца. На жаль, менавіта гэты стан сёньняшняй беларускай душы і выкарыстоўвае дыктатура.

Беларускі рэжым паводле сваёй сутнасьці ёсьць антыхрысьціянскім. Калі паглядзець на сёньняшняе становішча ў рэлігійнай сфэры, то хрысьціянаў перасьледуюць, а па экранах ідзе капітальная рэкляма варажбітак, экстрасэнсаў, магіі. Бо дыктатура разумее, што нельга ў душу беларуса пускаць Бога. Бо калі там будзе Бог, там ня будзе Лукашэнкі”.

  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода».  На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

XS
SM
MD
LG