Грамадзтва

Ю.Гумянюк: “Гэта сьвята цёплае, рамантычнае”

28.02.2008 12:21

Як варта адзначаць 90-я ўгодкі ўтварэньня Беларускай Народнай Рэспублікі? Чым наагул ёсьць гэты дзень? На гэтыя пытаньні сёньня адказвае беларускi літаратар, сябра Беларускага ПЭН-центру і Таварыства Вольных Літаратараў Юрась Гумянюк.


Карэспандэнтка: Як бы Вы прапанавалі адзначаць сьвята Дня Волі?

Гумянюк: Я думаю, варта да гэтага сьвята рыхтаваць пэўную друкаваную прадукцыю – нейкія плякаты, нейкія брашуры... Нашы нацыянальныя адраджэнцы ў Гародні рыхтуюць адмысловыя паштоўкі да 25 сакавіка з адпаведным сэнсам. І гэтыя паштоўкі, буклеты, можа, варта раздаваць людзям на вуліцах нават і ў гэты самы дзень. Мне здаецца, гэта дало б жаданы эфэкт. І было б прыгожым, было б эстэтычным, было б рамантычным, прывязаным да пэўнай даты.

Ну, натуральна, калі б была такая магчымасьць, то ў памяшканьнях грамадзкіх незалежных арганізацый можна было б правесьці нейкія мастацкія вечарыны. Я б не пабаяўся і чарку ў гэты дзень узьняць, можа, нейкі фуршэцік з гэтай нагоды!.

Карэспандэнтка: А для вас асабіста гэты дзень які?

Гумянюк: Безумоўна, як для нацыянальнага інтэлігента і наагул як для творчай асобы гэта – цёплае такое, рамантычнае я б сказаў сьвята Дня Волі.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: Алег Гаеўскі Горад:: Менск
29.02.2008 10:15

Працытую В.Някляева з верша, які нарадзіўся ў паэта падчас наведвання магілы Манэргейма: "Геній Купалы і Коласа геній дзякуй, што даў нам. Але заклінаю: Госпадзі! Сіла твая незямная! Дай ты нам хоць аднаго Манэргейма! - Хай у чатыры бакі пастраляе!"

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb
ПАМЕР ШРЫФТУ