Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Л.Сімаковіч: “Даслаць у беларускі космас свае жаданьні”


фота Андрэя Лянкевіча

фота Андрэя Лянкевіча

25 сакавіка споўніцца 90 гадоў абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Як, на погляд беларускай інтэлігенцыі, варта адзначаць гэтае сьвята? Кампазытар, харэограф і кіраўнік фольк-тэатру “Госьціца” Ларыса Сімаковіч дзеліцца сваімі развагамі:


Сімаковіч: “Паколькі мы пакуль што выбіраць ня можам, а выбіраюць нас, то адзінае, што мы можам, гэта, напэўна, даслаць у наш беларускі космас свае жаданьні, каб нейкі доўгатэрміновы спадзеў спраўдзіўся”.

Карэспандэнтка: “Што для Вас гэтае сьвята?”

Сімаковіч: “Тое, што мы ведаем з гісторыі, па-першае. А чыста эмацыйна для мяне гэта будучыня. І такое ўсьцешнае спадзяваньне, маё асабістае, на тое, што я ня буду нарэшце адчуваць сябе ў сваёй краіне нацыянальнай меншасьцю.
Цяпер гэтае сьвята толькі на духоўным узроўні. На соцыюмны нейкі ўзровень яно не сыходзіць, бо я ня бачу, як яго зрабіць на ўзроўні сёньняшняга дня, на ўзроўні нейкага побыту соцыюму ў рэальным жыцьці, у рэальны дзень. Мы ж ня будзем з вамі казаць пра тое, што давайце сядзем за стол і ўздымем кілішкі. Я папросту ня той чалавек. Можа так і можна. Але для мяне разуменьне сьвята – гэта ня сесьці за стол і ўзьняць кілішкі. Для мяне гэта катэгорыя толькі духоўная. У гэтай сфэры, духоўнай – так, мы можам выбіраць, нас ніколі ня выберуць, толькі мы можам выбіраць. А ў рэальным жыцьці пакуль што выбіраюць нас. А мы? Мы пасіўныя – у нейкіх учынках, у дзеяньнях...”

XS
SM
MD
LG