Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

В.Вярбіцкі: “Дзень Волі – народнае сьвята”


Чым ёсьць угодкі абвяшчэньня БНР для Беларусі сёньняшняй? Як лепей адзначаць гэтую дату?


Сёньня на гэтую тэму разважае магілёўскі бізнэсовец, гаспадар майстэрні рамонту абутку Валер Вярбіцкі.

Вярбіцкі: “Для мяне гэта адзін з такіх момантаў, каб проста ганарыцца сваім мінулым. Мы беларусы, мы адна нацыя. Дзень волі – гэта дзень беларускага народу. Тое значэньне, якое яно мае для будучыні Беларусі, будучыні Народу, – яно вялікае і недаацэньваць яго проста ня можна”.

Карэспандэнт: “А як сёлета варта адзначыць Дзень волі”.

Вярбіцкі: “Хацелася б канечне, каб была вялікая падтрымка дзяржавы ў гэтым сьвяткаваньні – гэта было б проста супэр, але ж зразумела гэтага цяпер пакуль не стае. Цяпер, канечне, хацелася б, каб адзначыла моладзь беларуская, каб шмат было канцэртаў па Беларусі, бо гэта ўсё ж найперш народнае, я лічу, сьвята. Ну і, канечне ж, гэта было б супэр, каб адзначыць яго ўсё ж у цэнтры Менску вялікім шэсьцем”.
XS
SM
MD
LG