Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна сабраліся людзі, каб сустрэць Алеся Лангвінца, які адседзеў 10 сутак арышту. Многія ў майках з надпісам «Алесь Лагвінец». Каля ЦІПу – Тацяна Караткевіч, Павал Вінаградаў, жонка, два сыны Лагвінца, грамадзкія актывісты.

Алеся Лагвінца выпусьцілі а 12.46.

Лагвінца прэвэнтыўна затрымалі 23 красавіка на вуліцы Касманаўтаў у Менску разам з сынам Антосем, моцна зьбілі. Абвінавачваньні стандартныя: нецэнзурна лаяўся, размахваў рукамі. Яго моцна зьбілі і даставілі ў суд Маскоўскага раёна. Падчас працэсу Алесю стала кепска, выклікалі хуткую дапамогу, у 9-м шпіталі паставілі дыягназ: чэрапна-мазгавая траўма, шматлікія ўшыбы.

Тры дні Лагвінец правёў у хірургічным аддзяленьні ў шпіталі. У панядзелак, 27 сакавіка са шпіталя яго зноў прывезьлі ў Маскоўскі суд. Сьведкі-АМАПаўцы казалі, што Алесь сам нанёс сабе цялесныя пашкоджаньні, біўшыся галавой аб сядзеньне аўтамабіля.

Алесь Лагвінец у судзе патрымаў на руках сына і паглядзеў у вочы амапаўцу, які яго зьбіваў

Лагвінец заявіў, што гэта было выкраданьне і бандыцкі захоп. Судзьдзя Віктар Казак вынес рашэньне пакараць Лагвінца 10 суткамі арышту. Тэрмін лічыўся з моманту затрыманьня. І прыкладна ў 12.40 2 красавіка яго павінны былі вызваліць. Вызвалілі на 6 хвілін пазьней. Алесь усім падзякаваў, сказаў, што на здароўе не скардзіцца.

Для яго гэта першы досьвед арышту. Абураецца паводзінамі ахоўнікаў, на прагулку выводзілі толькі двойчы. Кажа, што нават правілы ўтрыманьня ў ЦІП засакрэчаныя, зь імі не далі азнаёміцца. Зьбіраецца напісаць канкрэтныя прапановы кіраўніцтву МУС.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG