Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грыбаўскайце: Пакуль Расея падтрымлівае тэрарыстаў, дыялёг немагчымы


Даля Грыбаўскайце (©Shutterstock)

Даля Грыбаўскайце (©Shutterstock)

Прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце 7 студзеня правяла штогадовую прэс-канфэрэнцыю, падчас якой дала ацэнку найважнейшым падзеям мінулага году, паведамляе delfi.lt.

На пытаньне, што магло б зьмяніць яе стаўленьне да Расеі, спадарыня Грыбаўскайце сказала, што цяпер яна ня бачыць ніякіх пэрспэктыў. І яшчэ раз назвала Расею тэрарыстычнай дзяржавай:

«Мы заўсёды адкрытыя для дыялёгу. Але толькі з тымі краінамі, якія не дэманструюць агрэсіі, якія не праводзяць і не падтрымліваюць тэрарыстычныя дзеяньні, ваенныя дзеяньні на тэрыторыі іншых краін. Пакуль Расея дзейнічае агрэсіўна, падтрымлівае тэрарыстаў ва Ўсходняй Украіне, да таго часу дыялёг немагчымы», — заявіла кіраўнік Літвы.

На пытаньне аб прапанове зьмякчыць або адклікаць санкцыі ў дачыненьні да Расеі, прэзідэнт падкрэсьліла, што санкцыі накіраваныя супраць крамлёўскай эліты, а ня супраць расейцаў:

«Пра санкцыі можна шмат казаць... Эўразьвяз выкарыстоўвае толькі мэтавыя санкцыі, якія не накіраваныя супраць расейскага народу і расейскіх людзей... Таму мы ніколі нават не спрабавалі, ня будзем уводзіць санкцыі супраць расейскага народу», — сказала Грыбаўскайце.

Яна падкрэсьліла, што Расея сама не стварае ўмоў для адкліканьня санкцый сваімі дзеяньнямі супраць Украіны:

«Казаць пра адкліканьне санкцый пакуль няма ніякіх падстаў. Прычыны, паводле якіх увялі санкцыі, застаюцца. У поўнай меры», — дадала прэзыдэнт Літвы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG