Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва перайшла на эўра


Людзі сьвяткуюць Новы год у Вільні
Людзі сьвяткуюць Новы год у Вільні

Ад 1 студзеня 2015 году Літва перайшла на эўра — апошняй з трох балтыйскіх дзяржаў.

Эстонія далучылася да зоны эўра 1 студзеня 2011 году, а Латвія перайшла на эўра год таму.

Кіраўніцтва Літвы спадзяецца, што рашэньне адмовіцца ад нацыянальнай валюты — літа — будзе спрыяць фінансавай стабільнасьці, нягледзячы на магчымыя небясьпекі інфляцыі.

Прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце сказала ў сваёй заяве 31 сьнежня, што ўступленьне ў эўразону зьяўляецца важным крокам на шляху да «больш глыбокай эканамічнай і палітычнай інтэграцыі з Захадам».

Віцэ-прэзідэнт Эўракамісіі па пытаньнях эўрапейскай і сацыяльнай інтэграцыі Валдзіс Дамброўскіс, які прадстаўляе Латвію, заявіў, што ўдзел Літвы ў эўразоне «ўмацуе эканоміку рэгіёну».

Літва зрабілася 19 краінай зоны эўра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG