Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амаль у 5% пробаў малочных прадуктаў з падворкаў — перавышэньне па цэзіі-137


У Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялёгіі і грамадзкага здароўя паведамілі, што перавышэньне дапушчальнага ўзроўню радыенуклідаў летась было зафіксавана ў асабістых падсобных гаспадарках.

Радыяцыйны кантроль малака з падворкаў выявіў, што ўдзельная вага пробаў зь перавышэньнем дапушчальных узроўняў цэзію-137 склала 0,2%. То бок гэтая лічба ў 2015 годзе засталася на ўзроўні 2014 году.

Аднак павялічылася да 4,8% колькасьць пробаў малочных прадуктаў з перавышэньнем дапушчальных узроўняў цэзію-137. У 2014 годзе такія перавышэньні ў пробах малочных прадуктаў не былі выяўленыя, а ў 2013 годзе працэнт такіх пробаў склаў 3,2%. Забруджаную прадукцыю выявілі ў Гомельскай, Берасьцейскай і Магілёўскай абласьцях.

Таксама крыху павялічыўся аб’ём пробаў лясных ягад, грыбоў, якія нарыхтоўваюцца насельніцтвам, рыбы мясцовага ўлову зь перавышэньнем колькасьці цэзію-137. Паводле зробленых замераў, не адпавядалі патрабаваньням 23,8% ( у 2014 годзе было 22,9%) пробаў грыбоў, 16,6% (у 2014 годзе — 14,8%) — лясных ягад, 3,4% (у 2014 годзе — 2%) — рыбы мясцовага ўлову. Трохі зьнізілася ўдзельная вага пробаў мяса дзікіх жывёл — 23,8% (у 2014 годзе — 22,9%).

Перавышэньні ўтрыманьня стронцыю-90 былі выяўленыя толькі ў малацэ, паведамляе Рэспубліканскі цэнтар гігіены, эпідэміялёгіі і грамадзкага здароўя. Усяго на стронцый-90 узялі 598 пробаў розных харчоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG