Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Радыеактыўная рыбалка на рэчцы Брагінцы


Аляксей з Брагіна рады ўлову: карп каля кілё, а колькі ў ім радыяцыі — бог яе ведае

Аляксей з Брагіна рады ўлову: карп каля кілё, а колькі ў ім радыяцыі — бог яе ведае

У Брагінскім раёне пры павароце зь вёскі Новая Грэбля на Прасмычы доўгія гады стаяў знак радыяцыйнай небясьпекі — вялікі, заўважны здалёк.

Апошнім часам яго ня стала. Паводле ўрадавых пастановаў, шмат якія вёскі на Гомельшчыне нібыта «пачысьцелі» ад радыяцыі і нават выведзены зь пераліку заражаных радыяцыйна.

Таму й кіруюцца рыбакі без аглядкі ў бок Прасмычоў — на машынах, роварах, пешшу. Едуць ды ідуць сюды аматары рыбнай лоўлі ня толькі мясцовыя, але й з Брагіна, Хойнікаў.

У чаканьні клёву

У чаканьні клёву

Непадалёк ад павароткі цячэ рэчка Брагінка. Рэчку даўно спрамілі мэліяратары. Але тут, паабапал мосту, яна пабралася па берагах чаротам, вяртаючы сабе першасны выгляд ціхай палескай рачулкі.

Мінулай нядзеляй апоўдні тут сядзелі з вудамі ажно 22 рыбакі. Малады яшчэ мужчына, які назваўся Аляксеем з Брагіна, хваліцца ўловам:

«Тры карасі ўжо выцягнуў — каля кіляграму кожны. Ну, і плотак пару. Першы раз прыехаў, і такая ўдалая рыбалка. Расказвалі, што тут і ладных акунёў лавілі».

Рыбалка з мосту

Рыбалка з мосту

Пра тое, што рыба тут можа быць моцна заражаная радыяцыяй, Аляксей асабліва ня думае, бо рады здабытку:

«Вядома, можна будзе рыбу праверыць на радыяцыю. Але дзе яе няма, тае радыяцыі»?

Васьміклясьнік Саша, які з аднагодкамі таксама прыйшоў на рыбалку, толькі паціскае плячыма наконт радыяцыйнай бясьпекі. Маўляў, пра яе трэба дбаць хіба ў Чарнобылі, да якога тут цэлых восемдзесят кілямэтраў ці болей.

Так што лавіся рыбка вялікая й малая!

На Брагінцы і старыя, і малыя

На Брагінцы і старыя, і малыя

XS
SM
MD
LG