Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БНТУ адмовіўся ад платных пераздачаў


БНТУ, архіўнае фота ©Shutterstock
БНТУ, архіўнае фота ©Shutterstock

Як патлумачылі Свабодзе ў прэс-цэнтры ўнівэрсытэту, гэта адбылося праз падвышэньне якасьці адукацыі і больш адказнае стаўленьне студэнтаў да вучобы.

Ад студзеня 2016 году БНТУ адмовіўся ад платы за пераздачы залікаў, іспытаў і курсавых працаў. Гэтую плату ўнівэрсытэт увёў задоўга да БДУ, але вырашыў скасаваць не празь нязгоду студэнтаў, а праз добрую акадэмічную пасьпяховасьць, распавялі Свабодзе ў прэс-службе БНТУ:

«Гэта праўда, было прынятае рашэньне. Але тут ніякай сэнсацыі — БНТУ заўжды быў у перадавых ВНУ. Гэта, па-першае, выклікана высокай якасьцю адукацыі. Мы вядзем маніторынг колькасьці студэнтаў, у якіх ёсьць запазычанасьць ці якім даводзілцася пераздаваць іспыты.

Але ўвесь той букет недахопаў, што быў раней уласьцівы студэнтам... Мы стварылі матывацыйнае поле, якое дазваляе студэнтам, так бы мовіць, перабудаваць іх сьвядомасьць на якасную вучобу. Таму мы і пайшлі на такі крок».

Плату за пераздачы ў БНТУ скасавалі літаральна праз два тыдні пасьля таго, як такую плату ўвялі ў БДУ. Студэнты БДУ пратэставалі супраць платных пераздачаў і выклікалі рэктара «на дыван», але ўдзельнікаў пратэсту каралі штрафамі, аднаго са студэнтаў, паводле адных зьвестак, адлічылі, паводле іншых — перадумалі адлічваць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG