Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пастанова пра платныя пераздачы, супраць якой пратэставалі студэнты БДУ, набыла сілу


Ад 33 тысяч за пераздачу заліку да трох зь лішнім мільёнаў за дыплёмную і магістарскую работы.

У Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце ад 1 студзеня набыла сілу пастанова пра аплату паўторнай здачы залікаў і экзамэнаў, зацьверджаная рэктарам БДУ Сяргеем Абламейкам 12 лістапада.

Цяпер расцэнкі за пераздачы наступныя:

• Экзамэн: у прафэсара — 53 тысячы, у дацэнта — 50 тысяч, у выкладчыка без навуковай ступені — 47 тысяч.

• Залік: адпаведна 37, 35 і 33 тысячы рублёў.

• Курсавыя работы: ад 516 тысяч (першы курс, навуковы кіраўнік без ступені) да 945 тысяч (пяты курс, пад кіраўніцтвам прафэсара).

• Дыплёмная работа: ад 2 732 000 да 3 024 000 рублёў. Магістарская — да 3 745 000 рублёў.

Некаторыя навучэнцы БДУ былі абражаныя тым, што такое рашэньне прымалася без уліку меркаваньня студэнтаў. Яны патрабавалі ад адміністрацыі ўнівэрсытэту пайсьці на перамовы, выклікалі рэктара на дыван, але адміністрацыя назірала за пратэстам з-за зачыненых дзьвераў. Адзін са студэнтаў-актывістаў быў пакараны штрафам у 4,5 млн, другі — штрафам у 3,24 млн. Студэнты заяўлялі, што гатовыя зноў выйсьці на марш пасьля сэсіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG