Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алег Гулак стаў ляўрэатам новай прэміі «За правы чалавека і вяршэнства права»


Алег Гулак, архіўнае фота

Алег Гулак, архіўнае фота

Старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту Алег Гулак стаў ляўрэатам франка-германскай прэміі «За правы чалавека і вяршэнства права». Цырымонія ўзнагароджаньня адбылася 1 сьнежня ў Бэрліне.

Сярод ляўрэатаў прэміі таксама прадстаўнікі шэрагу іншых краін.

З нагоды ўручэньня прэміі ў сумеснай заяве кіраўнікі МЗС Нямеччыны і Францыі Франк-Вальтэр Штайнмаер і Жан-Марк Эро адзначылі:

«Гэтай прэміяй мы шануем людзей, якія зь вялікай самааддачай рашуча выступаюць у абарону іншых. Пры гэтым яны часта паддаюць сябе рызыцы і працуюць у вельмі складаных умовах. Гэтыя жанчыны і мужчыны заслужылі нашу падзяку і падтрымку. Для Германіі і Францыі абарона і прасоўваньне правоў чалавека — цэнтральны элемэнт нашай зьнешнепалітычнай дзейнасьці. Правы чалавека — гэта аснова і неабходная ўмова для міру і справядлівасьці ў нашым сьвеце».

Міністры дадалі, што сёньня павінны «зрабіць усё для таго, каб гэтыя вялікія дасягненьні не аказваліся пад пытаньнем».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG