Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бацькоў-дармаедаў, у якіх адабралі дзяцей, у Менску прымусілі перабіраць сьмецьце


Ад кастрычніка 2016 году менская міліцыя пачала выконваць распараджэньне аб кампэнсацыі выдаткаў на ўтрыманьне дзяцей вінаватых дзяржаве асобаў.

У рэалізацыі ініцыятывы дапамагае прадпрыемства «Экарэс», на якім арыштаваных задзейнічаюць у сартаваньні адходаў.

Як тлумачыць начальнік упраўленьня аховы правапарадку ГУУС Менгарвыканкаму Аляксандар Купчэня, ініцыятыва належыць гарадзкому выканаўчаму камітэту. Міліцыя можа садзіць на 15 дзён і змушаць да працы бацькоў, чыіх дзяцей утрымлівае дзяржава, калі яны не кампэнсуюць выдаткаў дзяржаве і ўхіляюцца ад працы.

Ды раней міліцыя наракала на тое, што такіх асобаў было праблематычна прымусова дастаўляць на месца іхнай звычайнай працы. Цяпер жа міліцыя атрымлівае ад адміністрацыі раёнаў аўтобус, на якім дастаўляе вінаватых дзяржаве на прымусовую працу на адно прадпрыемства. Туды, дзе іх прымушаюць перабіраць сьмецьце.

«Умовы працы там, проста скажам, ня самыя камфортныя, — разважае Купчэня. — Мы спадзяёмся, што такім чынам многія з гэтых людзей зразумеюць, што лепш працаваць на тым прадпрыемстве, дзе яны афіцыйна працаўладкаваныя, і пры гэтым кожны дзень ночыць дома, чым працаваць там, дзе цябе будуць прымушаць, і вяртацца не дадому, а ў Цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў».

Сам факт таго, што арыштаваных прыцягваюць да прымусовай працы, крытыкавалі праваабаронцы. Алег Воўчак заўважаў, што гэта супярэчыць і Канстытуцыі, і Працэсуальна-выканаўчаму кодэксу. Ён параўнаў сучасную прымусовую працу зь сярэднявечным прыгонным правам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG