Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 100 чалавек затрымалі ў «ланцугу салідарнасьці» па ўсёй Беларусі. Сьпіс


Затрыманьні ўдзельнікаў «ланцугу салідарнасьці» у Мазыры
Затрыманьні ўдзельнікаў «ланцугу салідарнасьці» у Мазыры

У розных гарадах Беларусі 19 чэрвеня людзі выйшлі на знак пратэсту супраць затрыманьняў падчас выбарчай кампаніі. Падчас і пасьля акцый затрымалі больш за 100 чалавек па ўсёй краіне. Свабода публікуе сьпіс затрыманых.

Менск

  1. Журналістку Радыё Свабода Аляксандру Дынько, вызвалілі з РАУС а 21:53;
  2. Апэратара Радыё Свабода Андрэя Рабчыка, выпусьцілі зь міліцыі а 22:06;
  3. Журналіста Reuters Уладзімера Косьціна, выпусьцілі з Савецкага РУУС Менску;
  4. Журналістку «Белсату» Ірыну Арахоўскую, выпусьцілі з Савецкага РУУС Менску;
  5. Сябра ініцыятыўнай групы Вольгі Кавальковай Юрася Палейку
  6. Андрэя Караўлава;
  7. Журналістку Onliner Анастасію Занько;
  8. Юрыя Панасюка;
  9. Дзьмітрыя Панасюка;
  10. Мікіту Анісковіча разам з роварам;
  11. Сяргея Літвіна;
  12. Аляксандра Палуянчыка;
  13. Леаніда Пчолкіна;
  14. Марка Крылова;
  15. Дзяніса Шурынава;
  16. Леаніда Багінскага;
  17. Уладзіслава П.
  18. Яўгена Машкевіча;
  19. Дзьмітрыя Понціка;
  20. Аляксея Арцішэўскага;
  21. Кацярыну Цапік;
  22. Станістлава Якубоўскага;
  23. Дзьмітрыю Гошку разьбірлі твар і завезьлі ў РУУС Ленінскага раёна;
  24. Журналістку «Эўрарадыё» Марыю Вайтовіч, выпусьцілі а 23:15;
  25. Журналіста «Эўрарадыё» Арцёма Маёрава, выпусьцілі а 23:15;
  26. Фатографа Tut.by Вадзіма Заміроўскага, пазьней яго адпусьцілі;
  27. Андрэя Зуева;
  28. А таксама яшчэ больш за 40 чалавек.

Бабруйск

  1. Журналіст Сяржук Лацінскі;
  2. Журналістка Алеся Лацінская;
  3. Ільля Уласаў;
  4. Уладзімер Міхалап;
  5. яшчэ некалькі чалавек даставілі ў мясцовы РАУС.

Віцебск

  1. Алена Янушкоўская;
  2. Юлія Янушкоўская, вызвалілі са складзеным пратаколам;
  3. Юлія Уласенка.

Гомель

  1. Алена Давыдава, пазьней вызвалілі;
  2. чалавек з прыступам эпілепсіі;
  3. а таксама яшчэ некалькі чалавек.

Магілёў

  1. Затрымалі журналіста Аляксандра Сабалеўскага, які быў у жывым эфіры магілёўскага YouTube-канала 6TV, выпусьцілі зь міліцыі а 22:15;
  2. Затрымалі карэспандэнтку Tut.by Анжаліку Васілеўскую, яе адпусьцілі зь Ленінскага РАУС Магілёва а 21:30;
  3. Аляксандра Сьпірыдонава.

У Горадні затрымалі аднаго чалавека. У Наваполацку затрымалі каля 10 чалавек.

СЬПІС АБНАЎЛЯЕЦЦА

Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць

  • Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
  • 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
  • Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
  • ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак.
  • Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
  • 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
  • 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“».
  • 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.
  • 14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку, Сьвятлану Ціханоўскую, Ганну Канапацкую, Андрэя Дзьмітрыева і Сяргея Чэрачня. Не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу.
  • Ад пачатку выбарчай кампаніі праваабаронцы налічылі больш за 1300 затрыманых: удзельнікі «ланцугоў салідарнасьці», сябры ініцыятыўных груп, актывісты, палітыкі, блогеры, журналісты і проста мінакі на вуліцы. Сотні чалавек пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі і аштрафавалі.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG