Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларуса не ўпусьцілі ў Літву з-за савецкай сымболікі на аўтамабілі


Фота Літоўскай памежнай службы

Фота Літоўскай памежнай службы

У панядзелак літоўскія памежнікі не ўпусьцілі ў Літву грамадзяніна Беларусі, на аўтамабілі якога была намаляваная савецкая сымболіка.

Паводле інфармацыі Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы, грамадзянін Рэспублікі Беларусь, 1995 года нараджэньня, хацеў уехаць у панядзелак праз КПП Райгардас, у Друскеніцкім раёне, на аўтамабілі Peugeot 405, паведамляе інфармацыйнае агенцтва BNS.

Літоўскія службовыя асобы не пусьцілі яго, паколькі на аўтамабілі была савецкая сымболіка — на заднім шкле была налепленая пяціканцовая зорка зь сярпом і молатам.

Як паведаміла Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы, іншаземец меў права трапіць у Літву, але альбо пешшу, альбо на аўтамабілі — спачатку зьняўшы налепку. Паколькі кіроўца адмовіўся здымаць савецкую сымболіку, яму адмовілі ва ўезьдзе, і ён вярнуўся ў Беларусь.

Публічная дэманстрацыя нацысцкай і камуністычнай сымболікі забароненая дзеючымі ў Літве прававымі актамі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG