Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літву не пусьцілі расейскіх байкераў з савецкай сымболікай


30 красавіка ў Літву не ўпусьцілі расейскіх матацыклістаў, якія спрабавалі трапіць у Эўразьвяз празь Беларусь. Гэтую інфармацыю інфармацыйнаму агенцтву BNS пацьвердзіў начальнік аддзела па сувязях з грамадзкасьцю Службы аховы дзяржмяжы Гедрус Мішуціс, перадае Delfi.

Паводле памежнікаў, матацыклісты не маглі патлумачыць мэту паездкі ў Літву. Акрамя таго, на адным з матацыклаў была савецкая сымболіка.

«А палове нга чацьвёртую на КПП «Медзінінкай» памежнікі не прапусьцілі двух расейскіх матацыклістаў. Адзін ехаў на матацыкле Suzuki з расейскімі нумарамі, другі на Honda з расейскімі нумарамі, абодвух не пусьцілі, паколькі ў іх не было дакумэнтаў, што пацьвярджаюць мэту паездкі, яны не маглі патлумачыць, навошта едуць. На першым матацыкле была савецкая сымболіка, гэта была адна з прычын, па якой яго не пусьцілі, былі розныя надпісы, пяціканцовая зорка», — апавёў Мішуціс. Паводле яго слоў, гэтых байкераў не ўпусьцілі ў Літву і летась у такі самы час — і такое рашэньне прынялі ня толькі літоўскія, але і польскія памежнікі.

У канцы красавіка мінулага году больш за 10 расейскіх матацыклістаў, магчыма, зьвязаных з паездкай расейскіх байкераў з Масквы ў Бэрлін з нагоды Дня перамогі, не пусьцілі на тэрыторыю Літвы і Польшчы. У канцы сакавіка гэтага году сябры расейскага байкерскага клюбу «Начныя ваўкі», нягледзячы на пратэст супраць падобнай паездкі ў мінулым годзе, зноў абвесьцілі пра паездку з Масквы ў Бэрлін. Нямецкія службы ў 2015 годзе анулявалі візы некаторых сябраў клюба «Начныя ваўкі» і не дазволілі ім прыехаць у Нямеччыну — маўляў, ваяўнічая паездка не спрыяе ўмацаваньню адносін паміж Нямеччынай і Расеяй. У Літву не пусьцілі расейскіх байкераў з савецкай сымболікай.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG