Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Амапаўскі БТР, вэтэраны на «ўазіках», савецкая сымболіка — у Магілёве адзначылі Дзень перамогі


У Магілёве на сёлетніх урачыстасьцях да Дня перамогі георгіеўскіх стужак істотна не паменела, нягледзячы на негалосныя парады чыноўнікаў гэтых сымбаляў не выкарыстоўваць

У багата каго з тых, хто прыйшоў паглядзець на шэсьце-парад «Крочыць перамога па сьвеце», жоўта-чорныя стужкі былі начэпленыя на адзежу.

Георгіеўскую стужку з ахвотай брала моладзь

Георгіеўскую стужку з ахвотай брала моладзь

Гэтую атрыбутыку падчас шэсьця раздавалі і людзі апранутыя ў казакоў. Распаўсюднікі не хаваючыся насілі цэлыя вязанкі георгіеўскіх стужак спалучаных зь бел-чырвона-белым беларускім арнамэнтам і надпісам «Россия Беларусь».

Кіраўніцтва гораду і вобласьці на лацканах начапіла чырвона-зялёныя стужкі зь яблыневым цьветам.

Кіраўніцтва вобласьці і гораду без георгіеўскіх стужак. Крайні зьлева Ўладзімер Даманеўскі — старшыя Магілёўскага аблвыканкаму

Кіраўніцтва вобласьці і гораду без георгіеўскіх стужак. Крайні зьлева Ўладзімер Даманеўскі — старшыя Магілёўскага аблвыканкаму

У адрозьненьні ад парадаў мінулых гадоў, вэтэраны з «уазікаў» не вытыркалі партрэтаў Сталіна. Людзі сталага веку віталі школьнікаў, вышыхтаваных «жывой сьцяной» паабапал вуліцы Першамайскай, з расчыненых вакон машын.

Партрэты Сталіна несьлі ў калёне за вэтэранскімі машынамі.

Багата на парадзе былі сымболікі савецкіх часоў. Міліцыя і вайскоўцы несьлі вялізны сьцяг СССР. Над БТР АМАПу, які ехаў на чале шэсьця, таксама ўзвышаўся сьцяг Савецкага Саюзу.

Некаторыя магілёўцы прыйшлі на парад у вышыванках. Адзінкі наважыліся абазначыць сябе беларускімі нацыянальнымі сымбалямі. Адзін з такіх на пытаньне, ці ня боязна яму гэтак вылучацца, адказаў: «Я жыву ў мірнай краіне і спадзяюся дэмакратычнай. Той хто прыйшоў ваяваць, няхай ваюе».

Магілёвец, які не пабаяўся абазначыць сябе нацыянальнай атрыбутыкай — Пагоняй

Магілёвец, які не пабаяўся абазначыць сябе нацыянальнай атрыбутыкай — Пагоняй

XS
SM
MD
LG