Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрствы абароны Беларусі і Польшчы падпісалі плян супрацоўніцтва


У Варшаве падпісаны плян мерапрыемстваў вайсковага супрацоўніцтва паміж абароннымі ведамствамі Польшчы і Беларусі.

23-24 лістапада ў Варшаве адбыліся кансультацыі ў справе плянаваньня беларуска-польскага вайсковага супрацоўніцтва.

Як паведамляе прэс-служба беларускага абароннага ведамства, асноўным вынікам гэтага мерапрыемства стала падпісаньне пляну мерапрыемстваў вайсковага супрацоўніцтва паміж Міністэрствам абароны Беларусі і Міністэрствам нацыянальнай абароны Польшчы на 2017 год.

У рамках кансультацый адбылася сустрэча беларускай дэлегацыі з намесьнікам міністра нацыянальнай абароны Польшчы Томашам Шаткоўскім.

Пра гэта інфармуе БелаПАН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG