Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мінабароны Польшчы зьдзіўленае сцэнарам вучэньняў "Захад-2009"


Беларуска-расейскія вучэньні "Захад-2009"

Беларуска-расейскія вучэньні "Захад-2009"

Польшча з непаразуменьнем ставіцца да беларуска-расейскіх вайсковых вучэньняў Захад 2009, якія адпрацоўваюць адпор нападу на заходнюю мяжу Беларусі.


Улічваючы, што ні Польшча, ні НАТО ня маюць агрэсіўных намераў, сцэнар выклікае зьдзіўленьне, -- заявіў у камэнтары польскаму выданьню Dziennik прэсавы сакратар міністэрства абароны краіны Робэрт Раховіч.

Паводле беларускага міністэрства абароны, галоўная мэта манэўраў — "праверыць магчымасьці Рэспублікі Беларусь і Расейскай Фэдэрацыі што да вайсковай бясьпекі саюзнай дзяржавы, гатоўнасьць для абароны ад агрэсіі".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG