Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВУП упаў, таваразварот упаў, грузаперавозкі ўпалі


Згодна са зьвесткамі, апублікаванымі Нацыянальным статыстычным камітэтам, у студзені-жніўні 2016 году валавы ўнутраны прадукт, аптовы і розьнічны таваразварот, а таксама аб’ёмы грузаперавозак упалі ў параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2015 году.

Так, ВУП за студзень-жнівень склаў у бягучых цэнах 60,8 млрд рублёў (31,16 млрд даляраў), што ў суадносных цэнах да такога пэрыяду 2015 году склала толькі 97%.

МВФ чакае, што і па выніках году ВУП упадзе на 3% (у наступным годзе — на 0,5%). Лукашэнка ж абяцае рост ВУП на 12-15% да 2020 году.

7 краінаў, у эканоміку якіх цяжка паверыць беларусу

Аптовы таваразварот за студзень-жнівень 2016 году склаў 43 млрд рублёў альбо 90,7% да такога ў 2015 годзе, розьнічны — 23,7 млрд альбо 97,1% да студзеня-жніўня 2015 году. 69,8% аптовага таваразвароту сканцэнтравана ў Менску. Розьнічны таваразварот на душу насельніцтва за першыя 8 месяцаў году склаў 2500 рублёў.

Грузаперавозкі ўпалі на 4,5% да 285,6 млн тонаў. Выкарыстаньне пасажырскага транспарту ўпала на 5,8%.

XS
SM
MD
LG