Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Гомельшчына — лідэр датэрміновага галасаваньня


Гомель, субота. На выбарчым участку № 9 толькі чальцы камісіі ды назіральнікі

Гомель, субота. На выбарчым участку № 9 толькі чальцы камісіі ды назіральнікі

За чатыры дні датэрміновага галасаваньня Гомельская вобласьць апынулася ў лідэрах. Паводле зьвестак абласной выбарчай камісіі, у рэгіёне прагаласавалі 26,87 адсоткаў выбарнікаў. Гэта больш, чым у любым іншым рэгіёне краіны.

Тым часам гомельскія валянтэры кампаніі «Праваабаронцы за справядлівыя выбары» адзначаюць, што на ўчастках колькасьць тых, хто прагаласаваў, паводле зьвестках участковых камісіяў і сталых назіральнікаў, істотна адрозьніваюцца.

«У Гомельскай-Сяльмашаўскай выбарчай акрузе № 32 мы шчыльна кантралюем выбары на трох участках, — кажа гомельскі каардынатар кампаніі „Праваабаронцы за справядлівыя выбары“ Анатоль Паплаўны. — Напрыклад, на ўчастку № 5 у першы дзень датэрміновага галасаваньня нашы назіральнікі нібыта не заўважылі, як паўзь іх прайшлі 11 чалавек, у другі — 26, у трэці — 38. За чатыры дні назіральнікі зафіксавалі на ўчастку 318 чалавек зь ліку тых, хто прагаласаваў датэрмінова. Камісія ж падае, што прагаласавалі 414 выбарнікаў».

На ўчастку № 14 за чатыры дні розьніца паміж падлікамі назіральнікаў і участковай выбарчай камісіі склала 70 чалавек. Камісія падае, што прагаласавалі дзесяць адсоткаў выбарнікаў, назіральнікі фіксуюць толькі сем.

«Гараджане слаба ідуць на выбары. Выглядае, што камісіі „дамалёўваюць“ яўку, каб паказаць, што ў людзей нібыта ёсьць цікавасьць да парлямэнцкіх выбараў», — лічыць назіральнік Паплаўны.

У Цэнтральнай выбарчай акрузе на ўчастку № 9 датэрмінова прагаласавалі 13 % выбарнікаў, на ўчастку № 10 — 18 % зь ліку тых, хто ўнесены ў сьпіс выбарнікаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG