Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦВК сьцьвярджае, што кожны чацьверты ўжо прагаласаваў


За тры дні датэрміновага галасаваньня на выбарах у Палату прадстаўнікоў на выбарчыя ўчасткі прыйшлі 24,31 % выбарнікаў.

Такія дадзеныя апублікаваў ЦВК.

Датэрміновае галасаваньне на выбарах-2016 працягвае ісьці больш інтэнсіўна, чым на мінулых парлямэнцкіх выбарах: у 2012 годзе за два дні прагаласавалі 19,6 % выбарнікаў.

Тым часам кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары» паведамляе пра беспрэцэдэнтнае завышэньне яўкі з боку выбарчых камісіяў.

Паводле дадзеных праваабаронцаў, на 182 участках, дзе вялося назіраньне, колькасьць тых, хто прагаласаваў, за чацьверты дзень датэрміновага галасаваньня склала 18 572 чалавек, а паводле пратаколаў выбарчых камісіяў — 21 276 чалавек. Такім чынам, яўка была завышаная на 12,7% альбо на 2 073 чалавекі (у 2012 годзе праваабаронцы фіксавалі завышэньне яўкі толькі на 6,5%).

Прычым на адным з выбарчых участкаў у Гомелі, паведамляюць праваабаронцы, яўка была завышаная больш чым у 5 разоў: там прагаласавалі 584 чалавекі паводле дадзеных УВК і 106 паводле дадзеных назіральнікаў. Гэта абсалютна рэкордная розьніца ў дадзеных, адзначаюць назіральнікі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG