Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Байцы «Сасна црэр» здаюцца паліцыі (ВІДЭА)


Паліцыя Армэніі апублікавала відэа, на якім бачна, як чальцы ўзброенай групы «Сасна црэр», якія 17 лiпеня захапілі тэрыторыю палка патрульна-паставой службы паліцыі Армэніі ў Ерэване, складаюць зброю і здаюцца ўладам.

Праваахоўнікі заявілі пра затрыманьне 20 баевікоў і поўнае вызваленьне тэрыторыі палка ППС.

Лідэр «Сасна црэр» Варужан Авэцісян заявіў раней, што рашэньне было прынятае, каб пазьбегнуць праліцьця крыві і ахвяраў сярод супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія, паводле яго, ня маюць ніякага дачыненьня да рэжыму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG