Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ерэване паліцыя разагнала акцыю пратэсту, дзясяткі людзей пацярпелі


АМАП разганяе дэманстрантаў у ваколіцах Ерэвана, 29 ліпеня 2016 году

АМАП разганяе дэманстрантаў у ваколіцах Ерэвана, 29 ліпеня 2016 году

У Ерэване паліцыя разагнала мірныя акцыі пратэсту на вуліцы Харэнацы і ў квартале Сары-Тах, удзельнікі якіх выступілі ў падтрымку ўзброенай групы «Сасна црэр», якая ўтрымлівае будынак палка патрульна-паставой службы.

Супраць удзельнікаў шэсьця паліцэйскія ўжылі спэцыяльныя сродкі. Многія былі затрыманыя, ёсьць пацярпелыя. Паводле дадзеных Міністэрства аховы здароўя Армэніі, з рознымі цялеснымі пашкоджаньнямі, атрыманымі ў ходзе сутыкненьняў, шпіталізаваныя каля 60 грамадзян.

Прадстаўнік партыі «Спадчына» Армэн Марцірасян сьцьвярджаў, што першыя сутыкненьні з паліцыяй былі справакаваныя паліцыянтамі ў цывільным. Паліцыя абвергла гэтую інфармацыю.

Паліцыя затрымлівае пратэстоўцаў

Паліцыя затрымлівае пратэстоўцаў

Журналісты армянскай службы Радыё Свабода Карлен Асланян, Аванэс Маўсісян і апэратар Гарык Аруцюнян, якія асьвятлялі сутыкненьні дэманстрантаў з паліцыяй у квартале Сары-Тах, зазналі напад. Як паведамляе Аванэс Маўсісян, людзі ў цывільным без разбору ўсіх білі дубінкамі, зрывалі з журналістаў бэйджы. Тэхніка Свабоды часткова была пашкоджаная, з прычыны чаго тэхнічна стала немагчыма працягваць наўпроставую відэатрансьляцыю.

Пацярпелі таксама журналісты CivilNet.TV і расейскага выданьня «Лайф». Начальнік упраўленьня інфармацыі і па сувязях з грамадзкасьцю паліцыі Армэніі Ашот Агаранян у сваю чаргу заявіў, што ўсе інцыдэнты, зьвязаныя з гвалтам у дачыненьні да прадстаўнікоў СМІ, будуць неадкладна расьсьледаваныя.

Акцыя пратэсту ў Ерэване, 29 ліпеня 2016 году

Акцыя пратэсту ў Ерэване, 29 ліпеня 2016 году

XS
SM
MD
LG