Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Ерэване масавыя затрыманьні пасьля разгону дэманстрацыі ФОТА, ВІДЭА


Праваахоўныя органы затрымалі ўдзельнікаў мітынгу, разагнанага ў пятніцу ноччу.

Больш за сто пяцьдзесят чалавек затрыманыя ў Ерэване пасьля сутыкненьня дэманстрантаў з паліцыяй у захопленага будынку паліцыі. Пра гэта заявіла прэс-служба армянскай паліцыі.

Увечары 29 ліпеня ў Ерэване адбыліся сутыкненьні паміж дэманстрантамі і паліцэйскімі. Мітынгоўцы выступалі ў падтрымку ўзброенай групы, якая ўтрымлівае будынак палка патрульна-паставой службы. Супраць удзельнікаў шэсьця паліцэйскія ўжылі спэцыяльныя сродкі. Пацярпела каля 60 чалавек, у тым ліку журналісты.



Прадстаўнік партыі «Спадчына» Армэн Марцірасян заявіў, што сутыкненьні былі справакаваныя паліцыянтамі ў цывільным. Паліцыя гэтую інфармацыю абвергла.

17 ліпеня група ўзброеных людзей захапіла будынак палка патрульна-паставой службы з патрабаваньнямі вызваліць каардынатара апазыцыйнай грамадзянскай ініцыятывы «Устаноўчы парлямэнт» Жырайра Сэфіляна. У выніку быў забіты палкоўнік паліцыі, чацьвёра паліцэйскіх атрымалі раненьні. Нападнікі ўзялі ў закладнікі сем чалавек і ўтрымлівалі іх амаль тыдзень.

Прыхільнікі групы, якая захапіла будынак, некалькі разоў зьбіраліся на мітынгі, патрабуючы адстаўкі прэзыдэнта Армэніі Сержа Саргсяна.

XS
SM
MD
LG