Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На тэрыторыі захопленай часткі паліцыі ў Ерэване чуваць стрэлы і выбухі


Паводле сьведак, у Ерэване на тэрыторыі палка ППС, які два тыдні ўтрымліваюць узброеныя захопнікі, чуваць стрэлы і выбухі, паведаміў Інтэрфакс.

Таксама стала вядома, што 31 ліпеня праваахоўнікам здаліся ў палон два чальцы ўзброенай групоўкі. Яны дадаліся да 2 параненых захопнікаў, якіх шпіталізавалі раней.

Назіральнікі ня выключаюць, што праваахоўнікі пачалі штурм будынку палка ППС.

Паводле армянскіх мэдыяў, напярэдадні ўзброеная групоўка пад назвай «Сасна црэр» абвясьціла пра заканчэньне сваёй місіі. «Пачалося ўсенароднае паўстаньне і ягоны посьпех ёсьць пытаньнем кароткага прамежку часу», — цытуюць мясцовыя мэдыі заяву прэсавага сакратара групоўкі Варужана Авэцісяна, перададзеную праз дэпутата парлямэнта Армэніі Зануі Постнаджана.

У канцы ліпеня ў Ерэване адбыліся вулічныя акцыі ў падтрымку групоўкі «Сасна црэр», у якіх бралі ўдзел па розных ацэнках ад 1,5 да 6 тысяч чалавек. Больш за 100 удзельнікаў акцый былі затрыманыя, каля 20 арыштаваныя.

Групоўка патрабуе адстаўкі дзейнага прэзыдэнта Армэніі Сержа Саргсяна, а таксама фармаваньня «ураду нацыянальнага даверу».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG