Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сутыкненьні ў Армэніі. Падчас перастрэлкі ў Ерэване ля захопленага будынку загінуў паліцыянт ФОТА, ВІДЭА


Страляніна пачалася, калі тэрмін ультыматуму, пастаўленага армянскімі спэцслужбамі, мінуў.

У Ерэване ўзброеная група, якая захапіла будынак паліцыі, адкрыла агонь. У выніку стрэлу снайпэра загінуў паліцыянт, перадае армянская рэдакцыя Свабоды.

Раней у суботу армянскія спэцслужбы паставілі ўзброеным людзям, якія захапілі будынак паліцыі, ультыматум. Захопнікі павінны былі здаць зброю да 16 гадзін па маскоўскім часе. Рэакцыі на высунутыя ўмовы не было.

«Быў забіты службовец ўнутраных войскаў Юра Тепанасян 1986 г. н., які знаходзіўся ў машыне на адлегласьці 350-400 мэтраў ад палка ППС», — паведаміў прэс-сакратар паліцыі Армэніі Ашот Агаранян Ашот Агаранян.

Увечары 29 ліпеня ў Ерэване адбыліся сутыкненьні паміж дэманстрантамі і паліцэйскімі. Мітынгоўцы выступалі ў падтрымку ўзброенай групы, якая ўтрымлівае будынак палка патрульна-паставой службы. Супраць удзельнікаў шэсьця паліцэйскія ўжылі спэцыяльныя сродкі. Пацярпела каля 60 чалавек, у тым ліку журналісты.

Прадстаўнік партыі «Спадчына» Армэн Марцірасян заявіў, што сутыкненьні былі справакаваныя паліцыянтамі ў цывільным. Паліцыя гэтую інфармацыю абвергла.

17 ліпеня група ўзброеных людзей захапіла будынак палка патрульна-паставой службы з патрабаваньнямі вызваліць каардынатара апазыцыйнай грамадзянскай ініцыятывы «Устаноўчы парлямэнт» Жырайра Сэфіляна. У выніку быў забіты палкоўнік паліцыі, чацьвёра паліцэйскіх атрымалі раненьні. Нападнікі ўзялі ў закладнікі сем чалавек і ўтрымлівалі іх амаль тыдзень.

Жырайр Сефілян

Жырайр Сефілян быў арыштаваны ў чэрвені на два месяцы. Апазыцыянэра абвінавацілі ў незаконным набыцьці і захоўваньні зброі. Праваахоўныя органы лічаць, што ён разам са сваімі прыхільнікамі плянаваў захапіць некаторыя аб'екты ў Ерэване.

Сефілян удзельнічаў у самаабароне армянскай абшчыны падчас грамадзянскай вайны ў Лібане. З 1991 года ён удзельнічаў у баявых дзеяньнях у зоне Нагорнага Карабаху, дзе ўзначальваў адзін з найбуйнейшых атрадаў. Затым ён на некалькі гадоў ад'яжджаў у Лібан, а па вяртаньні займаў камандныя пасады ў Арміі абароны НКР.

Жырайр Сефілян з 2000 году займаецца апазыцыйнай палітыкай. Яго неаднаразова арыштоўвалі. У 2006 годзе яго разам з паплечнікам Варданом Малхасяном затрымалі за публічныя заклікі да гвалтоўнай зьмены канстытуцыйнага парадку, а пазьней асудзілі на паўтара года па іншым артыкуле - незаконнае захоўваньне зброі.

У папярэдні раз Сефіляна і чатырох яго прыхільнікаў арыштавалі ў красавіку 2015 гадуы па падазрэнні ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў.

XS
SM
MD
LG