Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна будзе дамагацца ў Менску вяртаньня кантролю над мяжой з Расеяй у Данбасе


Прагрэсу ў перамовах няма ўжо шмат месяцаў. Чакаецца, што сёньня кантактная група вернецца да ранейшых пытаньняў.

Асноўнай тэмай застаюцца пытаньні бясьпекі: на Данбасе дагэтуль вядуцца абстрэлы, не выконваецца «рэжым цішыні», безь якога не магчымы працэс рашэньня астатніх праблемаў.

Сярод іншых тэмаў бакі абмяркуюць умовы правядзеньня мясцовых выбараў на акупаванай частцы Данбасу, амністыю ўдзельнікам баявых дзеяньняў і вызваленьня палонных, а таксама агульную «дарожная мапа» выкананьня Менскіх дамоваў. Па «дарожнай мапе» Ўкраіна спадзяецца, што Расею ўгаворыць дзяржаўны сакратар ЗША Джон Керы, візыт якога ў Расею заплянаваны на 14–15 ліпеня.

Падгрупа па пытаньнях бясьпекі спадзяецца на падпісаньне канчатковага дакумэнту па разьмежаваньні бакоў уздоўж лініі сутыкненьняў на Данбасе (на мінулым паседжаньні дамовіліся пра 2 раёны бясьпекі з 12 заплянаваных).

З ініцыятывы ўкраінскага боку заплянаваная таксама дыскусія наконт стварэньня рабочай падгрупы па пытаньні доступу Кіева да расейска-ўкраінскай мяжы на ўчастках, якія цяпер не кантралюе ўкраінскі бок.

Раней Расея абвергла згоду на ўзброеную місію АБСЭ ў Данбасе.

XS
SM
MD
LG