Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МЗС Расеі абверглі згоду на ўзброеную місію АБСЭ ў Данбасе


Супрацоўнікі маніторынгавай місіі АБСЭ ў Данбасе

Супрацоўнікі маніторынгавай місіі АБСЭ ў Данбасе

Пра дамоўленасьці наконт узброенай місіі раней паведаміла расейскае інфармацыйнае агенцтва «Інтэрфакс»

Масква не давала згоды на разьмяшчэньне ў Данбасе ўзброенай місіі АБСЭ. Пра гэта заявілі ў МЗС Расеі, перадае «Інтэрфакс». «Для абмеркаваньня гэтых пытаньняў ёсьць фарматы, якія ўжо склаліся. У першую чаргу гэта кантактная група, якая зьбярэцца ў Менску», — падкрэсьлілі ў міністэрстве.

Раней «Інтэрфакс» са спасылкай на намесьніка кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Ўкраіны Канстанціна Елісеева паведаміў, што падчас перамоваў у «нармандзкім фармаце» расейскі бок даў згоду на пачатак працы для разгортваньня ўзброенай місіі АБСЭ ў Данбасе. На сайце адміністрацыі ўкраінскага прэзыдэнта пра абмеркаваньне гэтага пытаньня не паведамлялася.

Кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў напярэдадні заявіў, што забесьпячэньне бясьпекі на ўсходзе Ўкраіны з дапамогай «міжнародных сіл» не прадугледжана Менскімі дамовамі, а «Данбас ніколі на гэта ня пойдзе».

XS
SM
MD
LG